Аляксандар Вальковіч
Алякса́ндар Валько́віч (3 траўня 1892 — 4 лістапада 1937, Менск, НКУС) — беларускі палітычны дзяяч, сябра БПСР. Прадстаўляў БНР пры ўрадзе Грузіі. Народны сакратар фінансаў БНР.
Аляксандар Вальковіч | |
2-і Народны сакратар фінансаў БНР | |
---|---|
верасень 1920 — 1923 | |
Папярэднік: | Яфім Бялевіч |
Наступнік: | Васіль Захарка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 траўня [ст. ст. 21 красавіка] 1892 Менск (?), Расейская імпэрыя |
Памёр: |
4 лістапада 1937 (45 гадоў) НКУС, Менск, БССР, СССР |
Партыя: | БПСР |
Біяграфія
рэдагавацьАд 1914 да 1915 году працаваў у Віленскім аддзяленьні Дзяржаўнага дваранскага зямельнага банку. У пачатку Першай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Тамбове. Зь верасьня 1915 году ў арміі, у 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў у Горы. Падчас польскай акупацыі Беларусі ў 1919—1920 гадах быў арыштаваны, уцёк за мяжу.
У 1925 годзе вярнуўся ў БССР. Працаваў інспэктарам у наркамаце фінансаў, у 1930 годзе звольнены. 18 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкартастан).
Арыштаваны 25 траўня 1937 году. Асуджаны за «антысавецкую арганізацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26 красавіка 1989 году. Паводле першага прыгавору рэабілітаваны 10 красавіка 1988 году.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ВАЛЬКОВІЧ Аляксандр Іванавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0