Аляксандар Шлюбскі
Алякса́ндар Ану́фрыевіч Шлю́бскі (16 чэрвеня 1897, вёска Межава, цяпер Расонскі раён — 1941) — беларускі этнограф, фальклярыст і бібліёграф. Крыптанімы, псэўданімы: А; А. Г.; А. Ш.; Ал. Ш.; Гаротная, Алеся; Зьвястун; Зьніч, А.; Зьніч, Ал.; Казальнік; Ш-скі, Ал.; Этнограф[1].
Аляксандар Шлюбскі | |
Дата нараджэньня | 16 чэрвеня 1897 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | не раней за 26 жніўня 1942 |
Месца вучобы | |
Занятак | этнограф, фальклярыст, бібліёграф, літаратуразнаўца |
Месца працы | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1922 г. скончыў Віцебскае аддзяленьне Маскоўскага археалягічнага інстытуту. У 1918—23 г. удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Вяліжы, Віцебску, Воршы, Полацку. 3 1923 г. працаваў у Інбелкульце, у 1929—30 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Друкаваўся ў часопісах «Наш край», «Полымя», «Маладняк», у газэце «Савецкая Беларусь». Склаў разгорнутую інструкцыю «Зьвесткі па зьбіраньні вуснай народнай творчасьці ў Беларусі» (1919). Выступаў з артыкуламі пра культурна-асьветнае жыцьцё Віцебшчыны, Менску, пра падзеі грамадзянскай вайны на Беларусі, пра гісторыю беларускай літаратуры, пэрыядычнага друку: «Канфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча» (1923), «Да гісторыі канфіскацыі „Нашай нівы“ (1925), „Мужыцкая праўда“ К. Каліноўскага» (1926). Дасьледаваў старажытныя вераваньні, матэрыяльную культуру беларусаў. Аўтар нарысаў-партрэтаў Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, 3. Бядулі, У. Дабравольскага.
У творчай дзейнасьці вучонага ёсьць дзьве фундамэнтальныя працы, якія не страцілі свайго значэньня і сёньня. Першая — грунтоўны бібліяграфічны даведнік «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі» (т. 4. Этнаграфія. 1927). У ёй сабраны, пазначаны, сыстэматызаваны велізарны матэрыял — усё, што пісалася, публікавалася пра духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў у рускай і польскай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, пэрыядычных выданьнях, назапашвалася ў архіўных сховішчах. Прадоўжыць гэту працу Шлюбскага, нягледзячы на неаднаразовыя спробы вучоных, не ўдалося. Другая грунтоўная праца А. Шлюбскага (яна найбольш ацэньваецца фальклярыстамі) — яго «Матэрыялы да вывучэньня фальклору і мовы Віцебшчыны» (ч. 1-2, 1927-28). Першапачатковая аўтарская назва збору «Крывічы». Збор зьмяшчае каляндарную і сямейна-абрадавую творчасьць Віцебшчыны як этнаграфічнага рэгіёна. Кожнаму апублікаванаму цыклу Шлюбскі перадпаслаў бібліяграфію ўжо сабраных народна-паэтычных твораў, прадмову, у якой улічаны абрадавыя аспэкты рэгіянальнага фальклёру. Запісы зроблены і пададзены з улікам дыялектных асаблівасьцей мовы ўсяго Падзьвіньня.
Арыштаваны ДПУ БССР 3.4.1930 па справе «Саюза вызваленьня Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 высланы тэрмінам на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад (па гэтай справе рэабілітаваны 19.9.1960). Паўторна арыштаваны ў чэрвені 1935 УНКВД па Ленінградзкай вобл. Асобай нарадай пры НКУС СССР 16.11.1935 прыгавораны да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Далейшы лёс невядомы. У 1990 пракуратура Ленінграда адмовіла ў рэабілітацыі па гэтай справе. Групавая справа А. Шлюбскага і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.
Творы
рэдагаваць- Сведения по собиранию устного народного творчества в Белоруссии. Велиж, 1919;
- Ал. Шлюбскі. Конфіскацыя нершай беларускай часопісі «Наша Доля» // Савецкая Беларусь : газэта. — 1923. — № 159.
- Паны і сяляне ў першай палове ХІХ стагодзьдзя. Мн., 1924;
- Ал. Шлюбскі. Бядуля, як этнограф. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 2. — С. 188—195.
- Ал. Шлюбскі. Да гісторыі канфіскацыі «Нашай Нівы». // Полымя : часопіс. — 1925. — № 4. — С. 185—189.
- Ал. Шлюбскі. Да гісторыі Б. С. Г. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 5. — С. 157—163.
- Матэрыялы да крыўскай гісторапісі: Доля кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і былога Вялікага княства Літоўскага. Коўна, 1925;
- Крашаніна (набіванка). Віцебск, 1925;
- А. Шлюбскі. Канфіскацыя «Пана Тадэуша» Д-Марцінкевіча. // Узвышша : часопіс. — 1927. — № 2. — С. 199—202.
- А. Шлюбскі. Новыя матэрыялы да гісторыі «Нашае Долі». // Полымя : часопіс. — 1927. — № 3. — С. 199—206.
- Ал. Шлюбскі. Матар’ялы да вывучэньня фольклёру і мовы Віцебшчыны. Часьць І / Надрукавана згодна з пастановаю Аддзелу Мовы і Літаратуры ад 2011 1927 г. Неадменны Сакратар ІБК В. Ластоўскі. — Аддзел гуманітарных навук, катэдра этнографіі. — Менск: Коштам Інстытуту беларускае культуры, 1927. — 187 с. — (Беларуская этнаграфія ў досьледах і матар'ялах. Кніга ІІ.). — 2000 ас.
- Рэцэнзія: Мікола Крывіч.. Кнігапіс. Ал. Шлюбскі. Матэрыялы да вы-вучэньня фольклёру і мовы Віцебшчыны. Выданьне Інстытуту Беларускае Культуры. Менск—1927, 187 ст. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 1. — С. 206—208.
- Ал. Шлюбскі. Матар’ялы да вывучэньня фольклёру і мовы Віцебшчыны. Часьць ІІ / Надрукавана згодна з пастановаю Аддзелу Мовы і Літаратуры ад 2011 1927 г. Неадменны Сакратар ІБК В. Ластоўскі. — Аддзел гуманітарных навук, катэдра этнографіі. — Менск: Коштам Інстытуту беларускае культуры, 1928. — 265 с. — (Беларуская этнаграфія ў досьледах і матар'ялах. Кніга V.). — 1000 ас.
- Адносіны расійскага ўраду да беларускае мовы ў ХІХ cт. // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Кн. 2. Працы клясы філёлёгіі. Т. 1. Менск, 1928. 303-337 с.
- Гісторыка-этнаграфічныя нататкі. Мн., 1928;
- Набойка. Мн., 1928;
- Этнаграфічная дзейнасьць Е. Р. Раманава. Мн., 1928
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў i крыптанімаў (XVI—XX стст.).. — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 43, 204. — 207 с. — 4000 ас.
Літаратура
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- ШЛЮБСКІ Аляксандр Ануфрыевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ШЛЮБСКІ Аляксандр Ануфрыевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.