Сымон Хурсік

беларускі літаратар

Сымон Хурсік (псеўданім: С. Багун; 13 лютага 1902, Снусьцік, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць31 сакавіка 1972) — беларускі празаік і перакладчык.

Сымон Хурсік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 студзеня (13 лютага) 1902
Памёр 31 сакавіка 1972(1972-03-31) (70 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, паэт

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасьля заканчэньня Менскага беларускага пэдагагічнага тэхнікуму (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная Полаччына». У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў сакратаром часопісу «Маладняк».

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Ёшкар-Алу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны.

Пасьля вайны зноў настаўнічаў. Другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 году і высланы ў п. Айдабул Какчэтаўскай вобласьці[1]. Пераклаў на беларускую мову аповесьць А.Серафімовіча «Горад у стэпе» (1930).

Рэабілітаваны 13.10.1958 г.

З 1964 году жыў у Карагандзе.

Творчасьць

рэдагаваць

Упершыню выступіў у друку з апавяданьнем у 1924 годзе (газэта «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесьці «Чорны мост» (1929-1930, часопіс «Маладняк»).

Вершы С. Хурсіка друкаваліся ў газэце «Чырвоная Полаччына» (1926 - 27 гг.).

Пасьля зьняволеньня да пісьменьніцкай працы не вярнуўся.

Літаратура

рэдагаваць
  • Сымон Аляксеевіч Хурсік // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 6. С. 205

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць