Іван Бялькевіч

Беларускі мовазнавец, пэдагог
(Перанакіравана з «Янка Бялькевіч»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бялькевіч.

Я́нка (Іва́н Кандра́тавіч) Бяльке́віч (6 сакавіка [ст. ст. 22 лютага] 1883, вёска Варонічы Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці[1] — 18 кастрычніка 1960, Жданаў Данецкай вобласьці, УССР) — беларускі савецкі мовазнавец, пэдагог.

Іван Бялькевіч
Дата нараджэньня 22 лютага (6 сакавіка) 1883
Месца нараджэньня Варонічы, Слонімскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 18 кастрычніка 1960(1960-10-18) (77 гадоў)
Месца сьмерці Марыюпаль, Данецкая вобласьць, Украінская ССР, СССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец, мовазнаўца, лексыкограф
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1909 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; выкладаў у школах Слонімшчыны[2]. З 1915 у эвакуацыі ў Саратаўскай губэрні (Расея), у 1919—1920 зноў на Слонімшчыне. Са жніўня 1920 працаваў у Наркамаце асьветы БССР, у школах Менску. У пачатку 1920-х г. быў сябрам БПС-Р[2].

У 1925 скончыў этноляга-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ[1]. У 1925—1927 выкладчык і дырэктар Мсьціслаўскага пэдтэхнікуму[1]. З 1927 навуковы супрацоўнік Інбелкульту і Інстытута мовазнаўства АН БССР[1][2].

Арыштаваны ДПУ БССР 17 лютага 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вінаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Ёшкар-Алу[2]. Працаваў на лесапавале. Пасьля вызваленьня выехаў у Азова-Чарнаморскі край(ru), дзе выкладаў расейскую мову і літаратуру ў школах Натальева, Жданава. У 1948—1955 — загадчык навуковай часткі «Азоўстальбуду», у 1955—1958 — інжынэр-мэтадыст Жданаўскай філіі Данецкага вечаровага будаўнічага тэхнікуму. Да канца жыцьця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму. Рэабілітаваны 19 верасьня 1960[2].

Навуковая праца рэдагаваць

Вывучаў дыялекталёгію і культуру беларускай літаратурнай мовы. Аўтар артыкулаў па беларускім мовазнаўстве і «Краёвага слоўніка Ўсходняй Магілёўшчыны» (падрыхтаваны ў 1920-х г., выдадзены ў 1970) — самага вялікага абласнога слоўніку беларускай мовы (каля 20 тысячаў словаў)[1].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Выступленні на Акадэмічнай канферэнцыі на рэформе беларускага правапісу и азбукі // Працы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу и азбукі. Минск, 1927;
  • Слоўнік граматычна-лінгвістычны // Узвышша. 1928. № 2(8).
  • Бялькевіч І. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск, 1970.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д Белькевич Иван Кондратьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.
  2. ^ а б в г д Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура рэдагаваць