Бабруйская япархія
Бабруйская япархія | |
---|---|
Эпіскап | Сэрафім (Беланожка) |
Катэдральны горад | Бабруйск |
Катэдральны сабор | Сьвята-Мікольская Царква (Бабруйск) |
Бабру́йская япа́рхія — царкоўна-адміністратыўная адзінка ў складзе Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Катэдральны сабор — Сьвята-Мікольская Царква (Бабруйск).
Гісторыя
рэдагавацьЯпархія заснаваная Сынодам Расейскае Праваслаўнае Царквы 24 сьнежня 2004. Вылучаная са складу Магілёўскае япархіі з прызначэньнем кіраўніка япархіяй япіскапа Пятра (Карпусюк Віктар Пятровіч, нарадзіўся 5 студзеня 1959) з тытулам япіскап Бабруйскі й Асіпавіцкі. 20 красавіка 2005 япархія пераназваная ў «Бабруйскую й Быхаўскую». Бабруйская япархія ўключае ў сябе раёны: Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Качэрыцкі, Клічаўскі.
Статыстыка япархіі
рэдагаваць- Прыходаў — 35
- Цэркваў — 30
- Малітоўных дамоў — 1
- Капліцаў — 3
- Сьвятароў — 32
31 сьнежня 2007 на загад япіскапа на тэрыторыі япархіі створаныя 5 благачыньняў: Бабруйскае гарадзкое (протаярэй Аляксей Канаплёў), Бабруйскае раённае й Глускае (протаярэй Генадзь Вейга), Клічаўска-Качэрыцкае (протаярэй Сяргей Андрэеў), Быхаўскае (протаярэй Мікалай Паўловіч), Асіпавіцкае (часова кіруецца япіскапам Сэрафімам).
Сьвятыні япархіі
рэдагаваць- Сьвятыя мошчы ўгоднікаў Божых (Старцаў Опцінскіх, Сьвятога Яна Кармянскага) — Царква Сьвятога Прарока Божага Ільлі (Бабруйск)
- Цудадзейны абраз Маці Божай Баркулабаўскай — Царква Сьвятой Жыватворчай Троіцы (Быхаў)
Бабруйскія япіскапы
рэдагавацьВікарыі Менскае япархіі
рэдагавацьКіруючыя архіярэі
рэдагаваць- 2004 — 27 сьнежня 2005 Пётар (Карпусюк) с 24 сьнежня
- 27 сьнежня 2005 — 22 красавіка 2007 Сафроні (Юшчук) (архіяпіскап Магілёўскі, часовы кіроўца)
- 22 красавіка 2007 — Сэрафім (Беланожка).
Літаратура
рэдагаваць- Кто есть кто в Бобруйской епархии // Коммерческий курьер. 20 февраля 2008