Новаапостальская царква

Новаапо́стальская царква́ — міленіястычная(el) дэнамінацыя, якая вылучылася з Каталіцкай апостальскай царквы(en) ў Нямеччыне ў 1863 року ў выніку схізмы. У канцы XIX стагодзьдзя дзейнічала таксама ў Нідэрляндах.

Новаапостальская царква ў Кейптаўне (Паўднёва-Афрыканская рэспубліка)

Асноўнымі ідэямі новаапостальскага вучэньня ёсьць прэміленіялізм(en) і другое прышэсьце. Большасьць астатніх дактрынаў супадаюць з хрысьціянскімі, найболей з пратэстанцкімі (асабліва літургія), у той час як герархія і арганізацыя параўнальная з рыма-каталіцкай царквой.

Новаапостальская царква лічыць сябе ўзноўленай прадаўжальніцай раньняе царквы, а сваіх лідараў — наступнікамі дванаццаці апосталаў. У пэўных аспэктах гэтае вучаньне падобнае да рэстаўрацыянізму.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць