Анатоль Валахановіч

Анатоль Іосіфавіч Валахановіч (17 красавіка 1939, Менск23 лістапада 2016) — гісторык, журналіст, краязнавец.

Анатоль Валахановіч
Анатоль Іосіфавіч Валахановіч
Род дзейнасьці журналіст, гісторык
Дата нараджэньня 17 красавіка 1939
Месца нараджэньня Менск, БССР, СССР
Дата сьмерці 23 лістапада 2016
Месца пахаваньня Паўлаўшчына
Грамадзянства Беларусь
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Занятак журналіст

БіяграфіяРэдагаваць

Закончыў гісторыка-філялягічны факультэт Мінскага пэдагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1961). Чалец Беларускага саюза журналістаў (1975). У 1961—1962 гг. настаўнік гісторыі у в. Баравое (Дзяржынскі раён), з траўня 1962 г. адначасова дырэктар школы ў в. Паланевічы (Дзяржынскі раён), з 1964 г. дырэктар школы ў в. Ракашычы (Узьдзенскі раён), са жніўня 1966 г. дырэктар школы ў в. Зенькавічы (Узьдзенскі раён).

З верасьня 1968 г. рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з лютага 1975 г. загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва «Навука і тэхніка» АН БССР, з траўня 1996 г. па 2002 г. старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытута дакумэнтазнаўства і архіўнай справы.

Пісаць і друкавацца пачаў яшчэ ў студэнцкія гады ў 1959 г. Дасьледуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўвае пытаньні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гг), займаецца гісторыяй хрысьціянства ў Беларусі.) і інш. Аўтар звыш 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у энцыкляпэдычных выданьнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канфэрэнцый, часопісах, газэтах, кнігах. Піша аповесьці, апавяданьні, эсэ, дакумэнтальныя нарысы, казкі. Нават пасьля таго як В. М. Коўтун прызналася ў наўмыснай містыфікацыі асобы Лесі Беларускі, працягвае лічыць Л. Марозаву рэальнай асобай і піша пра яе кнігу.

ТворыРэдагаваць

  • Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. Мінск, 1977.
  • Дзержинск. Историко-экономический очерк. Минск, 1982.
  • Дзержинщина: Прошлое и настоящее (разам з А. М. Кулагіным). Минск, 1986.
  • Партызанскі генерал з Амерыкі. Пра начдыва І. Я. Траццяка. Мінск, 1995.
  • Феликс Эдмундович Дзержинский. Краткий очерк жизни и деятельности. Минск, 1997.
  • Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі. Мінск, 2003.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Валахановіч Анатоль Іосіфавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 613—614.
  • Валахановіч Анатоль Іосіфавіч. // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск, 1994. С. 207.