Росіца (вёска)

вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Ро́сіца[1] (таксама — Расі́ца[1]) — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіцы. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 243 чалавекі. Знаходзіцца за 31 км на паўночны захад ад Дрысы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Бігосава.

Росіца
лац. Rosica
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Сар’янскі
Насельніцтва: 243 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211641
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°55′13″ пн. ш. 27°45′51″ у. д. / 55.92028° пн. ш. 27.76417° у. д. / 55.92028; 27.76417Каардынаты: 55°55′13″ пн. ш. 27°45′51″ у. д. / 55.92028° пн. ш. 27.76417° у. д. / 55.92028; 27.76417
Росіца на мапе Беларусі ±
Росіца
Росіца
Росіца
Росіца
Росіца
Росіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Росіца — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. У Другую сусьветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Праект касьцёла, 1909 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Росіцу датуецца 1552 годам: у «Рэвізіі Полацкага ваяводзтва 1552 году» Васіль і «братніч яго» Мікула Карцень «з Росіцаю» адказвалі за адну з гародзен на Полацкім замку. У 1599 годзе канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. Ён жа фундаваў тут царкву Сьвятога Яна Хрысьціцеля. У 1603 годзе ў Браслаўскім земскім судзе Леў Сапега заплаціў 1200 коп грошаў літоўскіх за росіцкі маёнтак Андрэю Міхайлавічу Карценю і яго жонцы Ганьне Марцінаўне. У гэты час Росіца ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1753 годзе Росіца перайшла ў валоданьне Мікалая Лапацінскага, пазьней да ягонага сына Тамаша[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Праект царквы-мураёўкі, 1863 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Росіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 1778 годзе тут пачалося будаваньне невялікага драўлянага касьцёла, асьвечанага ў 1792 годзе. У 1807 годзе Барбара з Шадурскіх заснавала ў мястэчку шпіталь. У 1817 годзе Росіца перайшла да сына Тамаша Лапацінскага — Юзэфа, пазьней да ягонага ўнука Станіслава.

У 1864 годзе расейскія ўлады збудавалі ў Росіцы новую царкву-мураўёўку Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1906 годзе ў мястэчку пачалі будаваць новы мураваны касьцёл, асьвечаны 20 студзеня 1911 году.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Росіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Росіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Росіцу вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву, зьнявечылі выгляд сьвятыняў.

У Другую сусьветную вайну 16—18 лютага 1943 году ў Росіцы прайшла антыпартызанская карная апэрацыя «Зімовы цуд(d)», у якой бралі ўдзел 7 латвійскіх батальёнаў, адна ўкраінская і летувіская рота СС. Карнікі зьвезьлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Сьвятары Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў і прынялі разам зь імі мучаніцкую сьмерць[4].

У 1999 годзе папа Ян Павал II абвясьціў кс. Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча блаславёнымі. 19 жніўня 2000 году ў Росіцы адбылося паўторнае асьвячэньне касьцёла. На 2001 год у вёсцы было 202 двары. Да 8 красавіка 2004 году Росіца ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавету.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), зь іх духоўнага стану каталіцкага 3 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 5 муж. і 7 жан., мяшчанаў-юдэяў 63 муж. і 69 жан., сялянаў зямянскіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдатаў 2 муж. і 2 жан.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1982 год — 460 чал.; 1999 год — 516 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 495 чал.[6]; 2010 год — 243 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Росіцы працуюць школа, бібліятэка, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 144—145.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 755.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ Гудзілін, Сяргей (19 лютага 2011) Росіца. Сьнежная пілігрымка Культура. Рознае. Наша НіваПраверана 3 лютага 2022 г.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 408.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць