Ҁ

(Перанакіравана з «Копа»)
Ҁ
Ҁ
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

Ҁ, ҁ (ко́па) — стары кірылічны знак, які наўрад варта лічыць літарай[Крыніца?]. Выкарыстоўваўся ў стараславянскім пісьменстве выключна ў якасьці лікавага знака 90, што ў дакладнасьці паўтарала сярэднявечны грэцкі запіс лікаў: у якасьці знаку копа (Ϙ) выйшла з ужытку да пачатку «клясычнага» пэрыяду старажытнагрэцкай літаратуры (а таму й не ўключаецца ў склад стандартнага 24-знакавага грэцкага алфабэту), але дагэтуль захоўваецца ў якасьці лікавага знака (з тым жа значэньнем), бо звычайныя альфабэтныя знакі ў грэкаў ня цалкам выцесьненыя арабскімі лічбамі: часам ёю перадаюцца «лікі» кіраўнікоў, напрыклад Φίλιππος Β = Піліп II.

У глаголіцы знак-адпаведнік копы адсутнічае.

У кірыліцы ж знак Ҁ даволі рана стаў успрымацца як знак падобнай на яго Ч, так што ў царкоўнаславянскім пісьменстве лікавым знакам 90 стаў гэты знак.

Зьмешваньне знака Ҁ і знаку Ч можна ўгледзець і ў адваротным напрамку: так, шрыфты беларускага першадрукара Францішка Скарыны мелі характэрны копападобны знак Ч. Пазьней, у пачатку XX ст. часопіс «Крывіч» у сваіх шрыфтах зьмяняў літару Ч на Ҁ і ў афармленьні выглядаў як «Крывїҁ».

Назва «копа» для кірылічнага знака Ҁ — умоўная, нядаўна ўведзеная па падабенстве з грэцкаю. У цяперашніх падручніках і слоўніках стараславянскае азбукі часам уключаецца ў сьпіс знакаў кірылічнай азбукі, як і ў Стараславянскім слоўніку М. 1994 табліца на стар 56-57 зьмешчана паміж О і П.

Лічбавае значэньне рэдагаваць

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах мае значэньне лічбы — 90.

Крыніцы рэдагаваць