Антоні Ляшчэвіч
Блаславёны Антон Ляшчэвіч MIC (30 верасьня 1890, Абрамаўшчына, цяпер Смаргонскі раён[1] — 18 лютага 1943, Росіца, Дрысенскі раён) — рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны Рымска-Каталіцкага Касьцёлу.
Антон Ляшчэвіч | |
Род дзейнасьці | ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны |
---|---|
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1890 |
Месца нараджэньня | Абрамаўшчына |
Дата сьмерці | 18 лютага 1943 (52 гады) |
Месца сьмерці | Росіца, Дрысенскі раён |
Месца вучобы | |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСын Яна й Караліны з Садоўскіх. У 1909 паступіў у Духоўную сэмінарыю ў Пецярбургу. Высьвячаны на сьвятара 13 красавіка 1914. Быў вікарыем, настаўнікам рэлігіі й лацінскае мовы, пробашчам у Іркуцку, Чыце й Харбіне. У 1934 узнагароджаны польскім Срэбраным крыжом заслугі за дзейнасьць на карысьць бедных. Напрыканцы 1937 выехаў у Японію, а напачатку 1938 прыбыў у Рым. 13 чэрвеня 1939 уступіў у Ордэн айцоў-марыянаў. Служыў душпастырам парафіі ў Друі. Разам зь сёстрамі эўхарысткамі выехаў да Росіцы, што каля Дрысы. 18 лютага 1943 застаўся разам зь людзьмі, зачыненымі немцамі ў вясковай хаце, дзе й згарэў жыўцом.
Бэатыфікаваны папам Янам Паўлам II 13 чэрвеня 1999 разам з 107 іншымі мучанікамі часоў Другое сусьветнае вайны.