Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Росіца |
Каардынаты | 55°55′11″ пн. ш. 27°45′33″ у. д. / 55.91972° пн. ш. 27.75917° у. д.Каардынаты: 55°55′11″ пн. ш. 27°45′33″ у. д. / 55.91972° пн. ш. 27.75917° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | 1911 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Росіцы. Знаходзіцца пры ўезьдзе ў старажытнае мястэчка з боку Дрысы, на беразе ракі Росіца. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
ГісторыяРэдагаваць
Першыя зьвесткі пра каталіцкую сьвятыню ў Росіцы датуюцца 2-й пал. XVI ст. У 1778 годзе з фундацыі М. Т. Лапацінскага ў мястэчку збудавалі невялікі драўляны касьцёл, асьвечаны ў 1792 годзе. Новы касьцёл з чырвонай цэглы пачалі будаваць у 1906 годзе, урачыстая кансэкрацыя сьвятыні адбылася 20 студзеня 1911 году.
Па 1917 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну сьвятыня зноў пачала дзейнічаць, пазьней выкарыстоўвалася ў гаспадарчых мэтах. У 1988 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
АрхітэктураРэдагаваць
Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з шырокім трансэптам і 5-граннай апсыдай з закрысьціямі. Фасад 3-часткавай кампазыцыі — паміж высунутымі наперад бакавымі вежамі 2-гранны шчыпец. Такім жа шчыпцом завяршаецца прастакутны партал аркавага ўходнага праёма, над якім — акно-трыфорыюм. Над бакавымі аркавымі ўходамі — вокны-біфорыюмы. Яруснасьць і шматплянавасьць франтальнаму фасаду надаюць бакавыя нізкія 5-гранныя эркеры. Будынак мае багатую плястыку: шырокія лапаткі, аркатурныя фрызы, архівольты аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі[1].
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычныя здымкі і графікаРэдагаваць
- Старыя здымкі і графіка
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
ЛітаратураРэдагаваць
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Росіца — парафія Найсьвяцейшай Тройцы. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.