Росіца (возера)
возера ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці
Росіца — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Росіцы. Знаходзіцца ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці, за 9 км на паўночны захад ад Дрысы. Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,43 км.
Возера
Росіца
Росіца | |||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На паўночным і паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Росіца.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 12—13 мэтраў. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі катлавіны.
Возера слабапраточнае. Упадаюць тры ручаі, на поўдні выцякае ручай Бярозаўка ў раку Росіца[1].
Флёра і фаўна
рэдагавацьНалежыць да вадаёму акунёва-плоткавай катэгорыі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 376.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. №826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. N 220»
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.