Благаслаўлёны Юры Кашыра MIC (4 красавіка 1904, Аляксандраў, Мёрскі раён — 18 лютага 1943, Росіца, Дрысенскі раён) — рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз-марыянін, пакутнік, блажэнны рымска-каталіцкага касьцёлу.

Юры Кашыра
Род дзейнасьці ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны
Дата нараджэньня 4 красавіка 1904
Месца нараджэньня Аляксандраў, Мёрскі раён
Дата сьмерці 18 лютага 1943 (38 гадоў)
Месца сьмерці Росіца, Дрысенскі раён
Занятак каталіцкі сьвятар

Біяграфія

рэдагаваць

З праваслаўнай сям’і, дзе захоўваліся ўніяцкія традыцыі. Быў ахрышчаны ў праваслаўнай царкве в. Чарэсы. Ягоная маці перайшла на каталіцтва ў 1907, сам жа зрабіў гэта 22 кастрычніка 1922. У 1924-1925 вучыўся ў Друйскай гімназіі айцоў марыянаў, 2 жніўня 1926 сам уступіў у гэты манаскі закон. Навіцыят адбываў у Друі, якім кіраваў тады а. Андрэй Цікота. Потым вучыўся ў Рыме, Вільні. Высьвячаны на сьвятара 20 чэрвеня 1935, праз тры дні адбылася прыміцыя ў Друйскім касьцёле. Год служыў ў Вільні, пасьля зноў у Друі. Працаваў тут кіраўніком ювэнату, прэфэктам гімназіі. За сваю беларускую дзейнасьць 23 чэрвеня 1933 на загад ваяводы разам з айцамі Дашутам, Хамёнкам, Смулькам прымусова вывезены з Друі. Быў прызначаны пробашчам у Расьне, але пасьля таго, як бальшавікі занялі Расну, выйшаў адтуль і прыбыў у Скурац (Польшча). Аднак, праз пэўны час вымушаны быў зноў пайсьці адтуль у Вільню, каб зноў апынуцца ў Друі. У 1942 разам з ксяндзом Антоніем Ляшчэвічам выехаў у Росіцу, дзе распачаў місіянэрскую дзейнасьць сярод мясцовага насельніцтва. У 1943 застаўся разам зь людзьмі, зачыненымі фашыстамі ў вясковай хаце, дзе й згарэў жыўцом.

Бэатыфікаваны 13 чэрвеня 1999 разам з 107 іншымі мучанікамі часоў Другое сусьветнае вайны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць