Рэальная вучэльня (Рагачоў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Рэальная вучэльня
| |
Рэальная вучэльня
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Рагачоў |
Каардынаты | 53°04′45″ пн. ш. 30°02′48″ у. д. / 53.07917° пн. ш. 30.04667° у. д.Каардынаты: 53°04′45″ пн. ш. 30°02′48″ у. д. / 53.07917° пн. ш. 30.04667° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Рэальная вучэльня |
Рэальная вучэльня — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Рагачове. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Папярэчнай і Ёлшынскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца сярэдняя школа № 2.
Гісторыя
рэдагавацьМураваны будынак Рагачоўскай рэальнай вучэльні збудавалі ў 1903—1905 гадох на грошы мэцэната Васіля Ёлшына і яго жонкі Варвары.
Па Кастрычніцкім перавароце ў будынку месьціліся пэдагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут.
Будынак згарэў у Другую сусьветную вайну, у 1950-я гады яго аднавілі. Па вайне тут разьмясьцілася фабрычна-заводзкая вучэльня, пазьней — сярэдняя школа.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобныя ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сымэтрычную кампазыцыю з 3-павярховай цэнтральнай часткай і рызалітамі з бакоў. Бакаваое крыло завяршаецца бэльвэдэрам, да тарца далучаецца невялікі 1-павярховы аб'ём. Сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі. Вулічныя фасады аздабляюцца лапаткамі, нішамі і філёнгамі.
Плян калідорны 1-баковы. У цэнтральнай частцы над вэстыбюлем разьмяшчецца 2-сьветлавая заля, восьсю ўваходу — 3-маршавыя сходы[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1910 г.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
кастрычнік 1938 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Агульны выгляд
-
Фрагмэнт
-
Двор
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вул. Цымермана, 36
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Рагачоўскага дваранскага вучылішча будынак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 410.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000592 |