Мінэсота Ўайлд (па-ангельску: Minnesota Wild) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Пол, штат Мінэсота, ЗША. Свае хатнія гульні каманда ладзіцца ў Xcel Energy Center[2]. «Мінэсота Ўайлд» быў закладзены 25 чэрвеня 1997 году, але спаборнічаць каманда пачала толькі з сэзону 2000—2001 гадоў[3]. Франшыза ў НХЛ зь Мінэсоты паўстала упершыню з 1993 году, калі колішняя дружына «Мінэсота Норт Старз» пераехала ў Далас[4]. У сэзоне 2002—2003 гадоў клюб трапіў у розыгрыш Кубка Стэнлі, дзе дакрочыў ажно да паўфіналу, саступіўшы «Анагайм Майці Дакс»[5].

Мінэсота Ўайлд
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Сэнт-Пол, Мінэсота
Заснаваны 2000
Стадыён Xcel Energy Center (18 834)
Колеры Зялёны, чырвоны, залаты, пшанічны і белы
                        
Гісторыя Мінэсота Ўайлд
2000 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт wild.nhl.com (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Пасля ад’езду з штату клюбу «Мінэсота Норт Старз» па сэзоне 1992—1993 гадоў[6] Мінэсота заставалася без прадстаўніцтва ў НХЛ цягам сямі сэзонаў. Мэр Сэнт-Пол Норм Колман учыніў кампанію альбо прыцягненьня ў горад існай франшызы, альбо стварэньня новай франшызы ў наступным пашырэньні лігі. Высілкі галавы гораду наблізіліся да посьпеху ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Мінэсота зацікавіла арыгінальную каманду «Вініпэг Джэтс». Аднак перамовы не далі плёну, і «Джэтс» замест гэтага пераехалі ў Фінікс.

Хутка НХЛ абвесьціла аб сваім намеры пашырыцца з 26 да 30 камандаў. Бізнэсовец і ўраджэнец Мінэтонкі Боб Нагеле-малодшы стаў галоўным інвэстарам навастворанага клюбу, які, у канчатковым рахунку, быў і першым мажарытарным уладальнікам каманды. 25 чэрвеня 1997 году НХЛ абвесьціла, што Мінэсота атрымала права ўтварыць франшызу на пашырэньні, каб пачаць гуляць з сэзону 2000—2001 гадоў. Клюбная назва «Ўайлд» была афіцыйна прэзэнтаваная грамадзкасьці 22 студзеня 1998 году на тагачаснай клюбнай арэне, а з дынамікаў арэны гучала песьня гурта Steppenwolf «Born To Be Wild». Свае першыя спонсарскія пагедненьні каманда склала з кампаніямі MasterCard і First USA.

Першым галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны канадзкі адмысловец Жак Лемэр, а ў першым раўндзе драфту НХЛ 2000 году клюб абраў славацкага нападнікам Марыяна Габарыка, які ў выніку закінуў дэбютную шайбу клюбу ў розыгрышах НХЛ. Адбылося гэта ў выяздным матчы 6 кастрычніка 2000 году супраць «Анагайм Майці Дакс»[7]. 11 кастрычніка «Ўайлд» згулялі сваю першую хатнюю гульню ў гісторыі супраць «Філадэлфіі Флаерз»[8]. Ураджэнец Мінэсоты Дарбі Гэндрыксан адзначыўся першым голам у хатніх гульнях у гісторыі клюбу.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
29   Марк-Андрэ Фляры 28.11.1984 30   Еспэр Вальстэт 14.11.2002
32   Філіп Густаўстан 07.06.1998
Абаронцы
4   Джон Мэрыл 03.02.1992 5   Джэйкаб Мідэлтан 02.01.1996
7   Брок Фэйбр 22.08.2002 24   Зак Багасян 15.07.1990
25   Юнас Брадын 12.07.1993 46   Джарэд Спэрджан 29.11.1989
47   Дэклан Чысалм 12.01.2000 48   Дэйман Гант 15.05.2002
Нападнікі
12   Мэт’ю Болдзі 05.04.2001 13   Якаў Трэнін 13.01.1997
14   Юэль Эрыксан Эк 29.01.1997 17   Маркус Фаліна 10.08.1991
22   Марат Хуснутдынаў 17.07.2002 23   Марка Росі 23.09.2001
28   Ліям Эгрэн 28.01.2004 36   Матс Сукарэльлё 01.09.1987
38   Раян Гартман 20.09.1994 39   Бэн Джонз 26.02.1999
89   Фрэдэрык Гадро 01.05.1993 90   Маркус Югансан 06.10.1990
97   Кірыл Капрызаў 26.04.1997   Якуб Лаўка 28.03.2000

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз