«Нэшвіл Прэдатарз» (па-анґельску: Nashville Predators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, ЗША. Клюб далучыўся да галоўнай хакейнай лігі амэрыканскага кантынэнту падчас пашырэньня ў сэзоне 1998—1999 гадоў. Свае хатнія матчы праводзіць на Брыджстоўн Арэне.

Нэшвіл Прэдатарз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Нэшвіл, Тэнэсі
Заснаваны 1998
Стадыён Брыджстоўн Арэна
Колеры Залаты, сіні, белы
              
Гісторыя Нэшвіл Прэдатарз
1998 — цяпер
Галоўны трэнэр Пітэр Лавіялет
Капітан Майк Фішэр
Афіцыйны сайт predators.nhl.com(анг.)

Гісторыя Рэдагаваць

У канцы 1995 году зьявіліся чуткі пра тое, што «Нью-Джэрзі Дэвілз» можа пераехаць на Нэшвіл Арэну, якую сбраліся будаваць у Нэшвіле[1]. Горад прапанаваў бонус у памеры 20 млн даляраў любой камандзе, якая пераедзе ў горад на новую арэну. У канчатковым выпадку д’яблы вырашылі застацца ў Нью-Джэрзі.

Пасьля няўдалай спробы схіліць да сябе «Дэвілз», камісар НХЛ Гэры Бэтман заявіў, што Нэшвіл, верагодна, будзе разглядацца ў якасьці базавага гораду для маючага адбыцца пашырэньня[2]. Арэна была адчынена ў 1996 годзе, і пасьля спробы перавезьці ў Нэшвіл «Сакрамэнта Кінгс» з НБА, горад замест вырашыў стварыць хакейны клюб[3].

У студзені 1997 году група пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Крэйга Лейпольда зрабіла афіцыйную прэзэнтацыю перад тым, як зрабіць запыт у сакратарыят НХЛ на стварэньне франшызы[4]. Калі Бэтман і чыноўнікі зь лігі наведалі Нэшвіл, тысячы людзей сабраліся на пляцу каля арэны, каб вітаць іх. Як было заплянавана каманда з Нэшвілу павінна была пачаць выступы ў лізе ў 1998 годзе, але пры выкананьні патрабаваньня аб продажу ня менш за 12 тысячаў абанэмэнтаў да 31 сакавіка 1998 году[5]. «Нэшвіл Прэдатарз» выканаў гэтае патрабаваньне і быў дапушчаны да ўдзельнікаў НХЛ. Першым галоўным трэнэрам стаў Бары Троц, які прыняў кіраўніцтва над камандай 6 жніўня.

Свой дэбютны сэзон 1998—1999 гадоў «Прэдатарз» правялі паказаўшы годны вынік. У склад каманды ўваходзіла нямала дасьведчаных хакеістаў, як то амэрыканскі брамнік Майк Данэм, нападнікі Том Фіцджэральд, Патрык Шэлбэрг і вэтэран Кліф Ронінг, а таксама меліся і маладыя пэрспэктыўныя гульцы, як то чэскі брамнік Томаш Вокаўн, фінскі абаронца Кіма Тыманэн, крайні нападнік Віле Пэлтанэн, расеец Сяргей Крывакрасаў і амэрыканец Дэйвід Легўонд. Першы матч каманда правяла 10 кастрычніка 1998 году, прайграўшы на сваім лёдзе «Флорыдзе Пантэрз» зь мінімальным лікам 0:1, а першая перамога прыйшла да «драпежнікаў» 13 кастрычніка ў паядынку супраць «Караліны Гарыкейнз» — 3:2. У выніку, нягледзячы на ​​перадапошняе, 13-е месца ў Заходняй канфэрэнцыі НХЛ, паводле выніках чэмпіянату на рахунку «Нэшвіла» аказалася 28 перамог, але пры гэтым яны адсталі ад зоны плэй-оф толькі на 15 пунктаў. Адным зь лепшых гульцоў каманды ў той першы год стаў расейскі форвард Сяргей Крывакрасаў, які прадстаўляў клюб на матчы Матчы ўсіх зорак НХЛ.

Статыстыка Рэдагаваць

Папярэднія пяць сэзонаў.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2009—2010 82 47 29 6 100 225 225 3-е, Цэнтральны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 2:4 (Блэкгокс)
2010—2011 82 44 27 11 99 219 194 2-е, Цэнтральны Прайгралі ў 1/4 фіналу, 2:4 (Кэнакс)
2011—2012 82 48 26 8 104 237 210 2-е, Цэнтральны Прайгралі ў 1/4 фіналу, 1:4 (Каётыз)
2012—2013 48 16 23 9 41 111 139 5-е, Цэнтральны Ня трапілі ў плэй-оф
2013—2014 82 38 32 12 88 216 242 6-е, Цэнтральны Ня трапілі ў плэй-оф

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Нэшвіл Прэдатарзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў