Ма́рыян Га́барык (па-славацку: Marián Gáborík; нарадзіўся 14 лютага 1982 году, Трэнчын, Чэхаславаччына) — славацкі хакеіст, гулец клюбу «Лос-Анджэлес», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Славаччыны. Выступае на пазыцыі правага нападніка. Кар’еру распачаў на радзіме ў клюбе «Дукла» з роднага гораду. У 2000 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 3 нумарам клюбам «Мінэсота Ўайлд», пасьля Рыка Дып’етра і Дэні Гітлі. У заакіянскім клюбе правёў наступныя 8 сэзонаў. У 2009 годзе перабраўся ў «Нью-Ёрк Рэйнджарз». 13 чэрвеня 2014 году разам з клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, першага ў сваёй кар’еры. На чэмпіянатах сьвету за нацыянальную зборную Славаччыны выступае з 2001 году. На рахунку гульца таксама маецца ўдзел ў Алімпійскіх гульнях 2006 і 2010 гадоў.

Марыян Габарык
Рост 185 см
Вага 93 кг
Пазыцыя правы нападнік
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 14 лютага 1982 (41 год)
Месца нараджэньня Трэнчын, Чэхаславаччына
Клюб Лос-Анджэлес Кінгс
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі Славаччына
Драфт НХЛ 3, 2000
Мінэсота Ўайлд
Гульнявая кар’ера 1998 — цяпер

Дасягненьні Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Марыян Габарыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў