Вэгас Голдэн Найтс

клюб Нацыянальнай хакейнай лігі

«Вэ́гас Голдэн Найтс» (па-анґельску: Vegas Golden Knights) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Парадайз, штат Нэвада, ЗША. Свае хатнія матчы праводзіць у спартовым палацы T-Mobile Arena. Клюб быў створаны ў 2017 годзе, а з сэзону 2017—2018 гадоў пачаў свае выступы ў Заходняй канфэрэнцыі лігі Ціхаакіянскага дывізіёну. Каманда належыць кансорцыюму Black Knight Sports & Entertainment, які ачольвае Ўільям П. Фолі і сям’я Малуф[1]. У сваім першым жа сэзоне «Вэгас» дайшоў да фіналу Кубку Стэнлі ў 2018 годзе, дзе саступіў тытул «Вашынгтон Кэпіталз».

Вэгас Голдэн Найтс
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Парадайз, Нэвада
Заснаваны 2017
Стадыён T-Mobile Arena
Колеры Сталёва шэры, залаты, чырвоны, чорны
                   
Галоўны трэнэр Пітэр ДэБур
Афіцыйны сайт nhl.com/goldenkni…(анг.)

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Rosen, Dan (June 22, 2016). «Las Vegas awarded NHL franchise». National Hockey League.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць