Вініпэг Джэтс

Вініпэг Джэтс (па-ангельску: Winnipeg Jets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Вініпэг, штат Манітоба, Канада. Спаборнічае у Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда належыць кампаніі Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, а свае хатнія матчы ладзіць на арэне Канада-Лайф-Цэнтар. «Джэтс» былі створаныя як «Атланта Трэшэрз» 25 чэрвеня 1997 году, пачаўшы гуляць у НХЛ з сэзону 1999—2000 гадоў. У траўні 2011 году клюб з Атланты быў выкуплены кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, якая перавезла франшызу ў Вініпэг. Новы клюб узяў удзел у розыгрышу НХЛ 2011—2012 гадоў. Назва клюбу ёсьць даніной былому клюбу з такім жа назоваў, які пасьля сэзону 1995—1996 гадоў празь фінансавыя чыньнікі пераехаў у Арызону, зьмяніўшы назву на «Фінінс Каётыз».

Вініпэг Джэтс
Winnipeg Jets.svg
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Вініпэг, Манітоба
Заснаваны 1999
Стадыён Канада-Лайф-Цэнтар
Колеры сіні, белы, блакітны і срэбны
                   
Гісторыя Атланта Трэшэрз
1999—2011
Вініпэг Джэтс
2011 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт jets.nhl.com

СтатыстыкаРэдагаваць

Папярэднія два сэзоны.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2011—2012 82 37 35 10 84 225 246 4-е, Паўднёва-ўсходні Ня трапілі ў плэй-оф
2012—2013 48 24 21 3 51 128 144 2-е, Паўднёва-ўсходні Ня трапілі ў плэй-оф

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Вініпэг Джэтссховішча мультымэдыйных матэрыялаў