Юэль Эрыксан Эк
Юэль Эрыксан Эк (па-швэдзку: Joel Eriksson Ek; нар. 29 студзеня 1997 году) — швэдзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Мінэсота Ўайлд» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Мінэсота Ўайлд» у першым раўндзе пад агульным 20-м нумарам.
Юэль Эрыксан Эк | ||
---|---|---|
Рост | 190 см[1] | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 29 студзеня 1997[2] (27 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Мінэсота Ўайлд | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 20, 2015 Мінэсота Ўайлд | |
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец клюбе «Фэр’естад», у складзе якога дэбютаваў у прафэсійным хакеі ў сэзоне 2014—2015 гадоў. Напярэдадні драфту НХЛ 2015 году Эрыксан Эк займаў 22-е месца сярод усіх міжнародных хакеістаў у рэйтынгу Цэнтральнага скаўцкага бюро НХЛ у сярэдзіне сэзону[3]. У рэшце рэшт швэд быў задрафтаваны ў першым раўндзе пад агульным 20-м нумарам клюбам «Мінэсота Ўайлд»[4] і склаў зь ім трохгадовы кантракт пачаткоўца коштам на 2,775 мільёнаў даляраў[5]. Тым ня менш, гулец на пэўны час застаўся ў Швэцыі, дзе цягам сэзону 2015—2016 гадоў зарабіў 15 пунктаў у складзе «Фэр’естаду»[6].
Пасля свайго другогу сэзона швэдзкай лігі Эрыксан Эк прыяднаўся да трэнавальнага лягеру «Ўайлд» перад пачаткам сэзону 2016—2017 гадоў, дзе пачаў гуляць у тройцы з Джэйсанам Помінвілам і Джэйсанам Закерам[7]. Тым ня менш, праз абмежаваньні ў заробках і цяжкасьцях у складаньні міграцыйных дакумэнтаў Эрыкасан Эк быў пераведзены ў фарм-клюбу «Аёва Ўайлд». У канчатковым выніку швэд дэбютаваў у складзе «Аёвы Ўайлд» 18 кастрычніка ў матчы супраць «Гранд Рэпідс Грыфінз» і ў той жа сустрэчы забіў свой першы гол за каманду. На наступны матч ён быў адкліканы ў НХЛ[8]. Хакеіст запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 22 кастрычніка 2016 году ў матчы супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз», адзначыўшыся закіданай шайбай, стаыўш, такім чынам, сёмым пачаткоўцам у гісторыі франшызы, які адзначыўся голам у сваёй дэбютнай гульні ў НХЛ. Тым ня менш, гулец вярнуўся дагульваць сэзон у родны «Фэр’естад». Перад пачаткам Кубка Стэнлі Эрыксан Эк яшчэ пасьпеў вярнуцца да табару «Мінэсоты Ўайлд». У наступным здолеў замацавацца ў асноўным складзе клюбу.
21 жніўня 2019 году Эрыксан Эк склаў з «Ўайлд» новы двухгадовы кантракт на 2,975 мільёнаў даляраў[9]. 2 ліпеня 2021 году гулец склаў васьмігадовы кантракт з «Ўайлд» на 42 мільёны даляраў[10]. Перад пачаткам сэзону 2021—2022 гадоў Эрыксан Эк склаў трыё з нападнікамі Кірылам Капрызавым і Матсам Сукарэльлё[11]. 20 кастрычніка 2021 году швэд зрабіў свой першы хет-трык у кар’еры ў НХЛ у пераможным матчы супраць «Вініпэг Джэтс» (6:5)[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45159/sweden — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ а б http://www.nhl.com/ice/player.htm?id=8478493
- ^ «McDavid tops Central Scouting rankings». The Sports Network.
- ^ «Minnesota Wild Selects Center Joel Eriksson Ek In The First Round Of The 2015 NHL Entry Draft». Iowa Wild.
- ^ «Wild sign Eriksson Ek to entry-level deal». Sportsnet.
- ^ «Part 2 — Players to Watch From Development Camp 2016». Iowa Wild.
- ^ «Eriksson Ek Making Push for Roster Spot». NHL.
- ^ «Eriksson Ek Recalled to Minnesota, Rielly Assigned to Iowa». Iowa Wild.
- ^ «Eriksson Ek signs two-year contract with Wild». NHL.
- ^ «Eriksson Ek signs eight-year, $42 million contract to remain with Wild». NHL.
- ^ Russo, Michael (8.10.2021). «Armed with an eight-year deal, new haircut and new linemates, Joel Eriksson Ek still plays like 'a pain in the ass'». The Athletic.
- ^ «Eriksson Ek, Wild rally past Jets in OT». NHL.