Юнас Брадын
Юнас Брадын (па-швэдзку: Jonas Brodin; нар. 12 ліпеня 1993 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Мінэсота Ўайлд» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2011 годзе быў абраны на драфце НХЛ у першым раўндзе клюбам «Мінэсота Ўайлд» пад агульным дзясятым нумарам.
Юнас Брадын | ||
---|---|---|
Рост | 185 см[1] | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 12 ліпеня 1993[1] (31 год) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Мінэсота Ўайлд | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 10, 2011 Мінэсота Ўайлд | |
Гульнявая кар’ера | 2009 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьЯшчэ хлопцам вагаўся паміж футболам і хакеем з шайбай, але ў 14 гадоў пастанавіў сабе сканцэнтравацца на хакеі. У веку 17 гадоў дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе ў клюбе «Фэр’естад», згуляўшы за дэбютны сэзон 42 матчы[2]. Па сэзоне хакеіст быў абраны пад 10 нумарам на драфце НХЛ клюбам «Мінэсота Ўайлд». Праз лакаўту ў НХЛ Брадын і іншыя пэрспэктыўныя гульцы каманды, як то Чарлі Койл і Мікаэль Гранлунд, далучыліся да клюбу Амэрыканскай хакейнай лігі «Г’юстан Аэрас» на сэзон 2012—2013 гадоў[3]. Па ўзнаўленьні сэзону ў НХЛ швэд быў падцягнуты да складу «Мінэсоты Ўайлд». Свой першы матч згуляў супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс», а першы гол учыніў у матчы супраць «Каларада Эвэланш»[4]. Гулец хутка стаў адным з асноўных абаронцаў каманды.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45159/sweden — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Wild Take D Jonas Brodin With 1st Round Draft Pick». CBS News.
- ^ Russo, Mike (12.10.2012). «Houston Aeros roster announced as NHL lockout shows no sign of ending». Star Tribune.
- ^ «Three-goal second period lifts Wild over Avalanche». NHL.