Чыкага Блэкгокс

«Чыкага Блэкгокс» (па-ангельску: Chicago Blackhawks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Чыкага, штат Іліной, ЗША. Пяціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе і адносіцца да гэтак званай «арыгінальнай шасьцёрцы» камандаў, дзе акрамя іх таксама ёсьць «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Бостан Бруінз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Пачынаючы з 1994 году клюб свае хатнія матчы праводзіць на арэне «Юнайтэд Цэнтар», да гэтага на працягу 65 гадоў каманда гуляла на Чыкагаўскім стадыёне[1].

Чыкага Блэкгокс
Chicago Blackhawks.svg
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Чыкага, Іліной
Заснаваны 1926
Стадыён Юнайтэд Цэнтар
Колеры чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя

Ранейшыя назовы:

  • Чыкага Блэк Гокс (1926—1986)
  • Чыкага Блэкгокс (1986 — цяпер)
Галоўны трэнэр Джоэль Кенэвіль
Капітан Джонатан Тоўз
Афіцыйны сайт blackhawks.nhl.com(анг.)

Першапачатковым уладальнікам клюбу быў Фрэдэрык Маклафлін, які валодаў клюбам да сваёй сьмерці ў 1944 годзе. Падчас свайго кіраваньня Фрэдэрык зьмяніў шмат трэнэраў, але атрымаў 2 Кубка Стэнлі. Пасьля клюб належыў сям’і Норыс, якія былі, таксама, уладальнікамі Чыкагаўскага стадыёну, аднак і мелі акцыі некаторых іншых клюбаў НХЛ.

СтатыстыкаРэдагаваць

Папярэднія пяць сэзонаў.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2009—2010 82 52 22 8 112 271 209 1-е, Цэнтральны Выйгралі Кубак Стэнлі, 4:2 (Флаерз)
2010—2011 82 44 29 9 97 258 225 3-е, Цэнтральны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 3:4 (Кэнакс)
2011—2012 82 45 26 11 101 248 238 4-е, Цэнтральны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 2:4 (Каётыз)
2012—2013 48 36 7 5 77 155 102 1-е, Цэнтральны Выйгралі Кубак Стэнлі, 4:2 (Бруінз)
2013—2014 82 46 21 15 107 267 220 3-е, Цэнтральны Прайгралі ў паўфінале, 3:4 (Кінгс)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Horn, Toby (2002). «Blackhawks». Stadiums 2 (1): 56–80.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць