Караліна Гарыкейнз

Караліна Гарыкейнз (па-ангельску: Carolina Hurricanes) — прафэсійны хакейны клюб, які ўдзельнічае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб разьмяшчаецца ў горадзе Ралі, штат Паўночная Караліна, ЗША. Гэта адзіная прафэсійная спартовая каманда ў горадзе. У 2006 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Стэнлі.

Караліна Гарыкейнз
Carolina Hurricanes.svg
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Ралі, Паўночная Караліна
Заснаваны 1972
Стадыён PNC Arena
Колеры Чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя Нью-Інгланд Ўэйлерз
1972—1979
Гартфард Ўэйлерз
1979—1997
Караліна Гарыкейнз
1997 — цяпер
Галоўны трэнэр
Капітан Джордан Стаал[d]
Афіцыйны сайт hurricanes.nhl.com(анг.)

ГісторыяРэдагаваць

Днём нараджэньня клюбу можна лічыць 15 лістапада 1971 году, калі Рада дырэктараў толькі што створанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА) уключыла ў свае шэрагі пакуль што няісную каманду зь Нью-Інглэнду — прадмесьця Бостану. У 1974 годзе «Ўэйлэрз» пераехалі ў Гартфард, сталіцу штату Канэктыкут. Дэбют «кітабояў» у Гартфардзе адбыўся 11 студзеня 1975 году. 10 з паловай тысяч гледачоў прыйшлі на матч супраць «маракоў» з Сан-Дыега.

22 чэрвеня 1979 году ў НХЛ афіцыйна былі прынятыя «Эдмантан Ойлерз», «Квэбэк Нордыкс», «Вініпэг Джэтс» і «Гартфард», у выніку ў складзе Лігі апынуўся 21 клюб. У сэзоне 1985—1986 «Гартфард» згуляў вельмі ўдала. Скончыўшы турнір з 84 пунктамі, «кітабоі» зусім нечакана выбілі ў першым раўндзе «Квэбэк Нордыкс» і былі блізкія да таго, каб прабіцца ў наступны тур, але ваюючы з «Манрэалем» на роўных на працягу ўсёй сэрыі, саступілі ў авэртайме вырашальнага 7-га матчу.

«Гартфард» у сярэдзіне 1990-х гадоў уяўляў сабою даволі сумнае відовішча, і зьмена становішча на каманду практычна не паўплывала. Сваю назву клюб атрымаў ад прыроднай зьявы (hurricane у перакладзе з ангельскай — вураган), характэрнай для штату Караліна, у якім нават ёсьць спэцыялізаваны навуковы цэнтар, дзе займаюцца адпаведнымі дасьледаваньнямі. Дакладней кажучы, маюцца на ўвазе ня проста моцныя ветравеі, а так званыя тарнада (альбо сьмерчы), што знайшло сваё адлюстраваньне ў лягатыпе клюбу «Караліна Гарыкейнз».

Сэзон 1997—1998 «Караліна» правяла ў Грынзбара. Лёдавы палац у Ралі яшчэ не пабудавалі, таму часовым домам «Ураганаў» на працягу году было невялічкае амэрыканскае мястэчка. Першы грандыёзны посьпех прыйшоў да Караліны ў 2002 годзе. Абарончая сыстэма Марыса апынулася не па зубах шматлікім канкурэнтам. На першым этапе плэй-оф «Ураганы» разьбілі самы стабільны клюб апошніх гадоў «Нью-Джэрзі», на другім — «Манрэаль». У паўфінале, дзе «Гарыкейнз» чакала моцнае «Таронта». «Гарыкейнз» вышлі ў фінал Кубка Стэнлі, дзе былі спыненыя зорным «Дэтройтам». Паводле словаў Фрэнсыса, усё гэта ў яго камандзе было расцэненае як толькі крок на шляху да больш сур’ёзных дасягненьняў.

СтатыстыкаРэдагаваць

Папярэднія пяць сэзонаў.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2008—2009 82 45 30 7 97 236 218 2-е, Паўднёва-ўсходні Прайгралі ў паўфінале, 0:4 (Пінгвінз)
2009—2010 82 35 37 10 80 230 256 3-е, Паўднёва-ўсходні Ня трапілі ў плэй-оф
2010—2011 82 40 31 11 91 236 239 3-е, Паўднёва-ўсходні Ня трапілі ў плэй-оф
2011—2012 82 33 33 16 82 213 243 5-е, Паўднёва-ўсходні Ня трапілі ў плэй-оф
2012—2013 48 19 25 4 42 128 160 3-е, Паўднёва-ўсходні Ня трапілі ў плэй-оф