Лос-Анджэлес Кінгс
«Лос-Анджэлес Кінгс» (па-ангельску: Los Angeles Kings) — прафэсійны хакейны клюб, гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія, ЗША). Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (2012, 2014). Клюб гуляе ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда была заснавана 9 лютага 1966 году, калі прадпрымальнік Джэк Кент Кук вырашыў стварыць хакейны клюб у Лос-Анджэлесу. Разам з «каралямі» НХЛ у 1967 годзе пашырылася яшчэ на шэсьць клюбаў. Свае гульні каманда праводзіла на арэне «Форум» у Інглўудзе, адным з прадмесьцяў Лос-Анджэлесу, на працягу трыццаці двух гадоў, пакуль у 1999 годзе ня зьехалі на «Стэплз Сэнтэр»[1].
Лос-Анджэлес Кінгс | |
![]() | |
Дывізіён | Ціхаакіянскі |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Лос-Анджэлес, Каліфорнія |
Заснаваны | 1967 |
Стадыён | Стэплз Сэнтэр (18 118) |
Колеры |
Чорны, белы, алюмінавы |
Гісторыя |
Лос-Анджэлес Кінгс 1967 — цяпер |
Галоўны трэнэр | Дэрыл Сатэр |
Капітан | Анжэ Копітар |
Афіцыйны сайт | kings.nhl.com(анг.) |
У пераможным для клюбу сэзоне 2013—2014 гадоў «каралі» ў кожнай сэрыі на шляху ў фінал праводзілі максымальную колькасьць гульняў — 7. Пры гэтым у першым раўндзе яны здолелі пераммагчы ў сэрыі, прайграючы «Сан-Хасэ Шаркс» зь лікам 0:3. Толькі ў фінале «Лос-Анджэлес» правёў матчаў менш за 7, перайграўшы «Нью-Ёрк Рэйнджарз» зь лікам 4:1 у сэрыі.
СтатыстыкаРэдагаваць
Статыстыка за папярэднія пяць сэзонаў:
Сэзон | Г | В | П | ПОТ | Пт | ГЗ | ГП | Месца (дывізіён) | Кубак Стэнлі |
2011—2012 | 82 | 40 | 27 | 15 | 95 | 194 | 179 | 3-е, Ціхаакіянскі | Выйгралі Кубак Стэнлі, 4:2 (Дэвілз) |
2012—2013 | 48 | 27 | 16 | 3 | 59 | 133 | 118 | 2-е, Ціхаакіянскі | Прайгралі ў паўфінале, 1:4 (Блэкгокс) |
2013—2014 | 82 | 46 | 28 | 8 | 100 | 206 | 174 | 3-е, Ціхаакіянскі | Выйгралі Кубак Стэнлі, 4:1 (Рэйнджарз) |
2014—2015 | 82 | 40 | 27 | 15 | 95 | 220 | 205 | 4-е, Ціхаакіянскі | Ня трапілі ў плэй-оф |
2015—2016 | 82 | 48 | 28 | 6 | 102 | 225 | 195 | 2-е, Ціхаакіянскі | Прайгралі ў 1/8 фіналу, 1:4 (Шаркс) |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Los Angeles Kings Communications Department. 2007–08 Los Angeles Kings Media Guide. pp. 5–6.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Лос-Анджэлес Кінгс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Арызона Каётыз ·
Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз