«Дэтройт Рэд Ўінгс» (літаральна: Чырвоныя крылы з Дэтройту, па-анґельску: Detroit Red Wings) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Атлянтычным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Дэтройце (штат Мічыган, ЗША). Каманда зьяўляецца адной з Арыгінальнай шасьцёркі клюбаў НХЛ. Праз папулярнасьць «Чырвоных крылаў» Дэтройт часта называюць «Хакейны горад» (па-анґельску: Hockeytown). «Рэд Ўінгс» заваявалі найбольшую колькасьць (11) Кубкаў Стэнлі сярод камандаў з ЗША, ва ўсёй лізе болей толькі ў канадзкіх «Манрэаль Канадыенз» (24) і «Таронта Мэйпл Ліфс» (13).

Дэтройт Рэд Ўінгс
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Дэтройт, Мічыган
Заснаваны 1926
Стадыён Літл Сызарз Арэна (19 515)
Колеры чырвоны і белы
         
Гісторыя Дэтройт Кугарз
1926—1930
Дэйтройт Фолкэнз
1930—1932
Дэйтройт Рэд Ўінгс
1932 — цяпер
Галоўны трэнэр Джэф Блашыл
Афіцыйны сайт redwings.nhl.com(анг.)

У фанатаў «Дэтройту» ёсьць традыцыя кідаць на пляцоўку васьміногаў — на ўдачу. Традыцыя бярэ пачатак у 1952 годзе, калі ў часе плэй-оф на лёд быў кінуты васьміног, а каманда выйграла ў тым годзе Кубак Стэнлі. Праз гэта афіцыйным талісманам «Рэд Ўінгс» зьяўляецца Эл Васьміног — названы так у гонар кіроўцы лёдаўборнага камбайну Эла Саботкі, які прыбірае васьміногаў з пляцоўкі. У розныя часы кіраўніцтва НХЛ спрабавала забараніць гэтую традыцыю, але яна трывае да нашых дзён.

Сэзоны Рэдагаваць

Гэта частковы сьпіс сэзонаў «Рэд Ўінгс». Дзеля поўнай гісторыі ўсіх сэзонаў глядзіце сэзоны Дэтройт Рэд Ўінгс

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2013—2014 82 39 28 15 93 222 230 4-е, Атлянтычны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 1:4 (Бруінз)
2014—2015 82 43 25 14 100 235 221 3-е, Атлянтычны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 3:4 (Лайтнінг)
2015—2016 82 41 30 11 93 211 224 3-е, Атлянтычны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 1:4 (Лайтнінг)
2016—2017 82 33 36 13 79 207 244 7-е, Атлянтычны Ня выйшлі ў плэй-оф
2017—2018 82 30 39 13 73 217 255 5-е, Атлянтычны Ня выйшлі ў плэй-оф

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 17 сьнежня 2018 году
Краіна Гулец Амплюа Кідок/ловы Дата нараджэньня У камандзе Месца нараджэньня
2   Джо Гікетс Аб справа 4 траўня 1996 2014 Кэмлупс, Брытанская Калумбія, Канада
3   Нік Джэнсэн Аб справа 21 верасьня 1990 2009 Роджэрз, Мінэсота, ЗША
8   Джастын Абдэлькадэр ЛН зьлева 25 лютага 1987 2005 Маскіган, Мічыган, ЗША
14   Густаў Нюквіст ПН зьлева 1 верасьня 1989 2008 Гальмстад, Швэцыя
17   Філіп Гронэк Аб справа 2 лістапада 1997 2016 Градэц Кралавэ, Чэхія
21   Дэніс Чалоўскі Аб зьлева 15 лютага 1998 2016 Ленглі, Брытанская Калумбія, Канада
22   Ўэйд Мэган ЦН зьлева 22 ліпеня 1990 2018 Кэнтан, Нью-Ёрк, ЗША
25   Майк Грын Аб справа 12 кастрычніка 1985 2015 Калгары, Албэрта, Канада
26   Томас Ванэк ЛН справа 19 студзеня 1984 2018 Бадэн, Аўстрыя
27   Майкл Расмусэн ЦН зьлева 17 красавіка 1999 2017 Ванкувэр, Брытанская Калумбія, Канада
28   Люк Віткоўскі ПН / Аб справа 14 красавіка 1990 2017 Голэнд, Мічыган, ЗША
35   Джымі Гоўард Бр зьлева 26 сакавіка 1984 2003 Огдэнзбург, Нью-Ёрк, ЗША
39   Энтані Манта ПН зьлева 16 верасьня 1994 2013 Лянгёй, Квэбэк, Канада
41   Люк Глендэнінг ЦН справа 28 красавіка 1989 2013 Грэнд-Рэпідс, Мічыган, ЗША
42   Мартын Фэрк ПН справа 5 кастрычніка 1993 2016 Пэлгржымаў, Чэхія
43   Дарэн Гэлм ЦН зьлева 21 студзеня 1987 2005 Сэнт-Эндрус, Манітоба, Канада
45   Джонатан Бэрнье Бр зьлева 7 жніўня 1988 2018 Ляваль, Квэбэк, Канада
51   Франс Нільсэн ЦН зьлева 24 красавіка 1984 2016 Гэрнінг, Данія
52   Ёнатан Эрыксан Аб зьлева 2 сакавіка 1984 2002 Карльскруна, Швэцыя
55   Нікляс Крунваль Аб зьлева 12 студзеня 1981 2000 Стакгольм, Швэцыя
59   Тайлер Бэртуццы ЛН зьлева 24 лютага 1995 2013 Садбэры, Антарыё, Канада
61   Якаб дэ ля Росэ ЛН зьлева 20 траўня 1995 2018 Арвіка, Швэцыя
65   Дэні Дэкейсэр Аб зьлева 7 сакавіка 1990 2013 Макам, Мічыган, ЗША
70   Крыстафэр Эн ЦН зьлева 5 красавіка 1996 2014 Скара, Швэцыя
71   Дылан Ларкін ЦН зьлева 30 ліпеня 1996 2014 Ўотэрфард, Мічыган, ЗША
72   Андрэас Атанасію ЦН зьлева 6 жніўня 1994 2012 Лёндан, Антарыё, Канада
77   Яўген Сьвечнікаў ПН зьлева 31 кастрычніка 1996 2015 Южна-Сахалінск, Расея
83   Трэвар Дэйлі Аб зьлева 9 кастрычніка 1983 2017 Таронта, Антарыё, Канада

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Дэтройт Рэд Ўінгссховішча мультымэдыйных матэрыялаў