Мэт’ю Болдзі

амэрыканскі хакеіст

Мэт’ю Болдзі (па-ангельску: Matthew Boldy; нар. 5 красавіка 2001 году) — амэрыканскі хакеіст, нападнік клюбу «Мінэсота Ўайлд» з Нацыянальнай хакейнай лігі.

Мэт’ю Болдзі
Рост 188 см[1]
Вага 87 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 5 красавіка 2001(2001-04-05)[1] (23 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Мінэсота Ўайлд
Выступаў за
Драфт НХЛ 12, 2019
Мінэсота Ўайлд
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Адзін з выхаванаў Нацыянальнай праграмы разьвіцьця маладых хакеістаў. Спаборнічаў у хакейнай лізе ЗША. На драфце НХЛ 2019 году Болдзі быў абраны клюбам «Мінэсота Ўайлд» у першым раўндзе пад 12-м нумарам[2]. Пасьля гэтага далучыўся да студэнцкага спорту. 31 сакавіка 2021 году нападнік склаў трохгадовы кантракт пачаткоўцам з «Ўайлд», але рэшту сэзону абараняў колеры фарм-клюбу «Аёва Ўайлд» з Амэрыканскай хакейнай лігі[3]. 6 студзеня 2022 году Болдзі дэбютаваў у НХЛ, забіўшы пераможны гол у браму «Бостан Бруінз»[4]. 16 студзеня 2023 году ўзгодніў новы кантракт на сем гадоў на 49 мільёнаў даляраў[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць