Нью-Ёрк Рэйнджарз (па-анґельску: New York Rangers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. Каманда базуецца ў раёне Мангэтан. Яны зьяўляюцца чальцамі Сталічнага дывізіёну Ўсходняй канфэрэнцыі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на ​​арэне «Мэдысан Сквэр Гардэн». «Рэйнджарз» зьяўляецца адной з найстарэйшых камандаў у НХЛ, далучыўшыся да лігі ў 1926 годзе ў выніку пашырэньня лігі. Яны зьяўляюцца часткай групы камандаў, якіх называюць першымі шасьцёрамі, разам з «Бостан Бруінз», «Чыкага Блэкгокс», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенс» і «Таронта Мэйпл Ліфс». «Рэйнджарз» былі першым клюбам з ЗША, які стаў уладальнікам Кубка Стэнлі[1]. Усяго ж клюб чатыры станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі — у 1928, 1933, 1940 і 1994 гадох.

Нью-Ёрк Рэйнджарз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Нью-Ёрк, Нью-Ёрк
Заснаваны 1926
Стадыён Мэдысан-Сквэр-Гардэн
Колеры Сіні, чырвоны і белы
              
Гісторыя Нью-Ёрк Рэйнджарз
1926 — цяпер
Галоўны трэнэр Ален Віньё
Афіцыйны сайт rangers.nhl.com(анг.)

Гісторыя Рэдагаваць

Гісторыя клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пачалася ў 1924 годзе, калі ўдзельнікаў Нацыянальнай хакейнай лігі налічвалася ўсяго толькі шэсьць. Перад пачаткам сэзону 1924—1925 гадоў перад кіраўніцтвам лігі паўстала пытаньне аб неабходнасьці пашырэньня. Зь фінансавага пункту гледжаньня горад Нью-Ёрк лепш за ўсё падыходзіў для стварэньня новай каманды. Аднак адзінай спартовай арэнай у гэтым горадзе быў «Мэдысан-Сквэр-Гардэн», а ўладальнік стадыёну Тэкс Рыкард аніяк не вырашаўся пераабсталяваць сваю ўласнасьць у коўзанку. Пазьней ён усё ж вырашыў зрабіць перабудову, а прычынай зьмены свайго рашэньня, Рыкард назваў «Манрэаль Канадыенз», гульнёй якога ўласьнік арэны захапіўся. Такім чынам у лізе зьявілася каманда «Нью-Ёрк Амэрыканз». Пасьля Рыкард прапанаваў свайму калегу Кону Смайту сфармаваць касьцяк новай каманды «Рэйнджарз», выкарыстоўваючы як аснову ўжо існуючых «амэрыканцаў». У прэсе новай камандзе далі мянушку «Рэйнджар Тэкс», то бок тэхаскі рэйнджар. Менавіта з-за гэтага і паўстала сучасная афіцыйная назва.

Статыстыка Рэдагаваць

Статыстыка за папярэднія пяць сэзонаў:

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2008—2009 82 43 30 9 95 210 218 4-е, Атлянтычны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 3:4 (Кэпіталз)
2009—2010 82 38 33 11 87 222 217 4-е, Атлянтычны Ня трапілі ў плэй-оф
2010—2011 82 44 33 5 93 233 198 3-е, Атлянтычны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 1:4 (Кэпіталз)
2011—2012 82 51 24 7 109 226 187 1-е, Атлянтычны Прайгралі ў паўфінале, 2:4 (Дэвілз)
2012—2013 48 26 18 4 56 130 112 2-е, Атлянтычны Прайгралі ў чвэрцьфінале, 1:4 (Бруінз)

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Нью-Ёрк Рэйнджарзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў