Каламбус Блю Джэкетс

Каламбус Блю Джэкетс (па-ангельску: Columbus Blue Jackets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Каламбус, штат Агаё, ЗША. Клюб бярэ ўдзел у Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. У НХЛ пачалі гуляць пасьля чарговага пашырэньня ў 2000 годзе[1]. Доўгі час «Блю Джэкетс» выступаў дрэнна, ня могучы здабыць нават 30 перамог за гульнявы год ажно да сэзону 2005—2006 гадоў. Упершыню дружына атрымала права на ўдзел у Кубку Стэнлі ў 2009 годзе, але ў першым раўндзе пацярпелі ад «Дэтройт Рэд Ўінгс»[2]. Першай перамогі ў плэй-оф каманда чакала да Кубка Стэнлі 2014 году, а ў першай сэрыі плэй-оф перамаглі толькі ў Кубку Стэнлі 2019 году, калі агаяўцы перамаглі клюб «Тампа Бэй Лайтнінг». Свае хатнія матчы каламбусцы ладзяць на Нэйшнўайд-Арэне, якая была адкрыта ў 2000 годзе. «Кліўлэнд Монстэрз» з Амэрыканскай хакейная лігі ёсьць афіляваным з «Блю Джэкетс» клюбам[3].

Каламбус Блю Джэкетс
Columbus BlueJackets.svg
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Каламбус, Агаё
Заснаваны 2000
Стадыён Nationwide Arena (18 138)
Колеры Сіні, чырвоны, срэбны і белы
                   
Гісторыя Каламбус Блю Джэкетс
2000 — цяпер
Галоўны трэнэр
Капітан Бун Джэнэр[d]
Афіцыйны сайт bluejackets.nhl.com(анг.)

СтатыстыкаРэдагаваць

Папярэднія пяць сэзонаў.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2008—2009 82 41 31 10 92 226 230 4-е, Цэнтральны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 0:4 (Рэд Ўінгс)
2009—2010 82 32 35 15 79 216 259 5-е, Цэнтральны Ня трапілі ў плэй-оф
2010—2011 82 34 35 13 81 215 258 5-е, Цэнтральны Ня трапілі ў плэй-оф
2011—2012 82 29 46 7 65 202 262 5-е, Цэнтральны Ня трапілі ў плэй-оф
2012—2013 48 24 17 7 55 120 119 4-е, Цэнтральны Ня трапілі ў плэй-оф

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Каламбус Блю Джэкетссховішча мультымэдыйных матэрыялаў