Юта Солт-Лэйк-Сіці

клюб НХЛ

Ю́та (па-ангельску: Utah) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта, ЗША. Каманда далучылася да лігі з сэзону 2024—2025 гадоў, замяніўшы «Арызону Каётыз». Свае хатнія матчы ладзіць на арэне Дэльта-Сэнтар, якую падзяляе з клюбам НБА «Ютай Джаз». Каманда гуляе свой першы сэзон з часовай назвай і колерамі, але новая сымболіка будзе распрацаваная да пачатку наступнага сэзону[1][2].

Юта
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Солт-Лэйк-Сіці, Юта
Заснаваны 2024
Стадыён Дэльта-Сэнтар
Колеры Чорны, белы, блакітны
              
Гісторыя Арызона Каётыз
1970 — 2024
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт nhl.com/utah

Гісторыя

рэдагаваць

Да зьяўленьня клюбу НХЛ места Солт-Лэйк-Сіці мела абмежаваную хакейную гісторыю. Першай камандай, якая пачала базавацца ў горадзе, была «Солт-Лэйк Голдэн Іглз», якая 25 сэзонаў спаборнічала ў Заходняй хакейнай лізе, Цэнтральнай хакейнай лізе і Міжнароднай хакейнай лізе (МХЛ) з 1969 па 1994 гады. Свае хатнія матчы гэты клюб ладзіў у Солт-Пэласе ажно першыя 22 гады, пасьля чаго апошнія свае тры сэзоны гулялі ў арэне Дэльта-Сэнтар.

 
Дэльта-Сэнтар.

Пасьля ўсяго аднаго сэзону па-за хакеем, Солт-Лэйк-Сіці атрымаў яшчэ адну франшызу МХЛ у 1995 годзе, калі дзейны чэмпіён Кубка Тэрнэра «Дэнвэр Грызьліз», заменены нядаўна перанесенай камандай «Каларада Эвэланш» з НХЛ, пераехаў на Дэльта-Сэнтар. Каманда зьмяніла сваю назву на «Юта Грызьліз». Дружына правяла ў Солт-Лэйк-Сіці два сэзоны, падчас аднаго зь якіх каманда яшчэ раз здабыла перамогу ў Кубку Тэрнэра ў 1996 годзеэ. Чацьвертую фінальную гульню за кубак, якая ладзілася на мясцовай арэне, наведала 17 381 чалавек, што на той момант стала самай вялікай наведвальнасьцю ў гісторыі ніжэйшых лігаў[3]. Пасьля вялікіх камандаў у горадзе не было, толькі некалькі перадсэзонных гульняў «Лос-Анджэлес Кінгс» у рамках сэрыі «Замарожаная лютасьць» ладзілася на арэне[4][5].

Спачатку Солт-Лэйк-Сіці зважаўся за новы горад дзеля франшызы яшчэ ў чэрвені 2023 году, калі зьявіліся чуткі аб патэнцыйным пераезьдзе «Арызоны Каётыз» пасьля правалу рэфэрэндуму на будаўніцтва Нью-Тэмп-Арэны[6]. Праз шэсьць месяцаў, ужо ў студзені 2024 году, Раян Сьміт, уладальнік клюбу НБА «Юта Джаз» і суўладальнік мясцовага футбольнага клюбу «Рэал», зьвярнуўся ў НХЛ з просьбай пачаць працэс пашырэньня на Солт-Лэйк-Сіці. Было выяўлена, што дыскусіі аб гэтым пашырэньні вядуцца з пачатку 2022 году[7], а Сэнат штату Юта зрабіў пэўныя заканадаўчыя пастановы ў лютым 2024 году, каб падтрымаць будаўніцтва новай арэны ў цэнтры гораду, прыдатную для хакея[8].

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
39   Конар Інграм 31.03.1997 70   Карэл Вэймэлка 25.05.1996
  Мэт Вілолта 03.06.1999
Абаронцы
4   Юўса Вялімякі 06.10.1998 6   Джон Марына 21.05.1997
7   Майкл Кесэлрынг 13.01.2000 28   Ен Коўл 21.02.1989
41   Робэрт Бэртуцца 18.03.1989 50   Шоп Дэрзі 21.10.1998
98   Міхаіл Сергачоў 25.06.1998   Уладзіслаў Калячонак 26.05.2001
Нападнікі
8   Нік Шмалц 23.02.1996 9   Клэйтан Келер 29.07.1998
11   Дылан Гантэр 10.04.2003 15   Аляксандар Керфут 11.08.1994
17   Нік Б’югстэд 17.07.1992 22   Джэк Макбэйн 06.01.2000
27   Барэт Гэйтан 09.06.2000 38   Ліям О’Браен 29.07.1994
53   Майкл Каркон 19.05.1996 63   Матыяс Мачэльлі 14.10.2000
67   Лоўсан Краўс 23.06.1997 82   Кевін Стэнлюнд 20.09.1996
91   Джош Доўн 01.02.2002 92   Логан Кулі 04.05.2004
  Кэртыс Дуглас 06.03.2000   Сэм Ліпкін 03.01.2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз