Флорыда Пантэрз
Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.
Флорыда Пантэрз | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Санрайз, Флорыда |
Заснаваны | 1993 |
Стадыён | BankAtlantic Center (19 250) |
Колеры |
чырвоны, сіні, залаты і белы |
Гісторыя | Флорыда Пантэрз (1993 — цяпер) |
Афіцыйны сайт | panthers.nhl.com (анг.) |
Гісторыя
рэдагаваць10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[1]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[2].
20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[3]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[4].
Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[5]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[6]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[7]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[8].
Склад
рэдагавацьПаводле стану на 4 лютага 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
41 | Энтані Столарз | 20.01.1994 | 72 | Сяргей Баброўскі | 20.09.1988 | ||
Абаронцы | |||||||
5 | Ааран Экблад | 07.02.1996 | 7 | Дзьмітры Кулікоў | 29.10.1990 | ||
28 | Джош Магура | 05.05.1998 | 42 | Густаў Форсьлінг | 12.06.1996 | ||
62 | Брэндан Мантур | 11.04.1994 | 77 | Ніка Мікала | 27.04.1996 | ||
91 | Олівэр Экман-Лярсан | 17.07.1991 | |||||
Нападнікі | |||||||
9 | Сэм Бэнэт | 20.06.1996 | 12 | Джона Гаджавіч | 12.10.1998 | ||
13 | Сэм Райнгарт | 06.11.1995 | 15 | Антон Лундэл | 03.10.2001 | ||
16 | Аляксандар Баркоў | 02.09.1995 | 17 | Эван Радрыгес | 28.07.1993 | ||
18 | Стывэн Лорэнц | 13.04.1996 | 19 | Мэт’ю Ткачак | 11.12.1997 | ||
21 | Нік Казынз | 20.07.1993 | 23 | Картэр Вэргейгі | 14.08.1995 | ||
27 | Ээту Луостарынэн | 02.09.1998 | 67 | Ўільям Локўуд | 20.06.1998 | ||
82 | Кевін Стэнлюнд | 20.09.1996 | 94 | Раян Ломбэрг | 09.12.1994 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Richards, George (28.09.2013). «Florida Panthers new owner Vincent Viola: 'We will win here'». The Miami Herald.
- ^ LaPointe, Joe (11.12.1992). «NHL to add teams in Miami, Anaheim Huizenga, Disney high-profile owners». The Baltimore Sun.
- ^ Joseph, Dave (20.04.1993). [https://web.archive.org/web/20130704010522/http://articles.sun-sentinel.com/1993-04-20/sports/9302070080_1_stanley-cup-nhl-bob-clarke «They’re Panthers, Torrey Is President Nhl Expansion Team’s New Boss Shaped Isles». Sun-Sentinel.
- ^ Joseph, Dave (15.06.1993). «Panthers Unveil Uniforms, Logo». Orlando Sentinel.
- ^ Montville, Leigh (10.06.1996). «Rat Pack». Sports Illustrated.
- ^ «A Goal in Sight». CNN.
- ^ «Panthers To Play Nine Exhibition Games». Sun-Sentinel.
- ^ «Cut The Trap? Neilson Isn’t Staying in Neutral Zone». Sun-Sentinel.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦіхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Арызона Каётыз ·
Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз