Фінікс (Арызона)

места ў графстве Марыкопа (Арызона, ЗША)

Фінікс (па-ангельску: Phoenix, мянушка: «Даліна Сонца») — сталіца і найбуйнейшы горад амэрыканскага штату Арызона. Заснаваны як горад 25 лютага 1881 году, першапачаткова зваўся Хуздо, што на мове Наваха азначае «Сьпякотнае месца», пазьней пераназваны ў Фінікс.

Фінікс
анг. Phoenix
Фінікс
Сьцяг Фініксу
Дата заснаваньня: 1868
Горад з: 1868
Краіна: ЗША
Штат: Арызона
Мэр: Кейт Галега[d][1][2][3]
Плошча: 1341,48 км²
Вышыня: 1086 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 1 445 632 чал.
шчыльнасьць: 1077,64 чал./км²
Часавы пас: UTC-7
Тэлефонны код: 480, 602, 623
Паштовы індэкс: 85001–85087
Геаграфічныя каардынаты: 33°26′54″ пн. ш. 112°4′26″ з. д. / 33.44833° пн. ш. 112.07389° з. д. / 33.44833; -112.07389Каардынаты: 33°26′54″ пн. ш. 112°4′26″ з. д. / 33.44833° пн. ш. 112.07389° з. д. / 33.44833; -112.07389
Фінікс на мапе ЗША ±
Фінікс
Фінікс
Фінікс
Фінікс
Фінікс
Фінікс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.phoenix.gov

Насельніцтва горада на 2005 прыблізна склала 1 321 045 чалавек (6-ы па велічыні горад ЗША), разам з прыгарадамі — 3 865 077 чалавек (14-е месца ў ЗША). Фінікс таксама зьяўляецца найбуйнейшай сталіцай штату з усіх амэрыканскіх сталіцаў, уключаючы фэдэральную сталіцу Вашынгтон.

Геаграфія

рэдагаваць

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць
 
Панарама Фінікса

Фінікс разьмешчаны ў даліне рэкі Солт-Рывэр, таксама вядомай як «Даліна Сонца», на вышыні 340 м ад узроўню мора, у цэнтральнай частцы Арызоны, у самім цэнтры пустэльні Санаран. Геаграфічныя каардынаты цэнтра горада — 33°31’42" пн.ш. 112°4’35" з.д.

Рака Солт-Рывэр (Салёная рака) перасякае горад з усходу на захад. Рэчышча ракі амаль заўсёды перасохлае, за выключэньнем выпадкаў скіду вады з вадасховішча, разьмешчанага вышэй па плыні, створанага для бесьперабойнага забесьпячэньня гораду прэснай вадой.

Тэрыторыя горада акружаная горамі Мак-Даўэл на паўночным усходзе, Ўайт-Тэнк на захадзе, Супэрстэйшн на ўсходзе і С’ера-Эстрэла на паўднёвым захадзе. У межах гораду маюцца горы Фінікс і Паўднёвыя.

Паводле бюро перапісу насельніцтва ЗША, тэрыторыя горада складае 1230,5 км², зь іх 1229,9 км² (99,95%) сушы і 0,6 км² (0,05%) воднай паверхні.

Клімат Фінікса засушлівы, вельмі падобны да клімату гарадоў вакол Пэрсыдзкага заліва — Багдада або Эр-Рыяда. Звыш 80 дзён на год, з канца чэрвеня па верасень, сярэднедзённая тэмпэратура перавышае +38 °C. Абсалютны максымум +50 °C быў зарэгістраваны 26 чэрвеня 1990, абсалютны мінімум 7 студзеня 1913 склаў −8,8 °C. Наогул мінімальная тэмпэратура ўзімку вельмі рэдка апускаецца ніжэй нуля, апошні раз гэта адбылося 23 сьнежня 1991.

Колькасьць ясных дзён на год каля 300. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў — 210 мм, самы вільготны месяц — сакавік (27 мм), самы сухі — чэрвень (4 мм). Сьнег у горадзе — вельмі рэдкая зьява, адзначаўся ў горадзе ўсяго сем раз, апошні раз у сьнежні 1985. Максымальная вышыня сьнежнага покрыва дасягнула 10 см у студзені 1937.

Месяц Студзень Люты Сакавік Красавік Травень Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Сьнежань Год
Сярэдні дзённы максымум, °C +19°C +21°C +24°C +29°C +34°C +39°C +41°C +39°C +37°C +31°C +24°C +19°C +30°C
Сярэдні дзённы мінімум, °C +5°C +7°C +9°C +13°C +18°C +22°C +27°C +26°C +22°C +16°C +9°C +6°C +15°C
Колькасьць ападкаў, мм 21мм 20мм 27мм 6мм 4мм 2мм 25мм 24мм 19мм 20мм 19мм 23мм 210мм

Фінікс зьяўляецца самым сьпякотным і адным з самых сухіх гарадоў ЗША.

Дэмаграфія

рэдагаваць
 
Цэнтар гораду
Гісторыя перапісаў
Перапіс Насельніцтва
1870240
18801708611.7%
1890315284.5%
1900554475.9%
191011 314104.1%
192029 053156.8%
193048 11865.6%
194065 41435.9%
1950106 81863.3%
1960439 170311.1%
1970581 57232.4%
1980789 70435.8%
1990983 40324.5%
20001 321 04534.3%
20101 445 6329.4%
Бягучы 20191 680 992[4]27.2%
1870-2019 U.S. Decennial Census[5]

Па перапісе 2000 году насельніцтва гораду склала 1 321 045 чалавек, 465 834 хатнія гаспадаркі і 307 450 сем’яў. Шчыльнасьць насельніцтва 1074 чал/км². Шчыльнасьць гарадзкой забудовы — 403 хаты на км².

35,7% хатніх гаспадарак маюць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў. 46,9% складаюць людзі, якія жывуць у шлюбе, 12,9% — сем’і без бацькі-карміцеля, 34% хатніх гаспадарак ня мае сям’і. Сярэдні памер хатняй гаспадаркі — 2,79, а сярэдні памер сям’і — 3,39 чалавека.

Насельніцтва горада па ўзросьце: 28,9% асобы да 18 гадоў, 10,9% ад 18 да 24 гадоў, 33,2% ад 25 да 44 гадоў, 18,8% ад 45 да 64 гадоў і 8,1% — людзі старэй 65 гадоў. Сярэдні ўзрост гараджанаў складае 31 год. На кожныя 100 жанчын прыходзіцца 103,5 мужчын.

Сярэднегадавы прыбытак хатняй гаспадаркі складае 42 207$, сям’і — 46,467$. Мужчыны маюць сярэдні заробак 32 820$, жанчыны — 27 466$. 15,8% насельніцтва і 11,5% сем’яў жывуць за рысай беднаты. З агульнага насельніцтва 21% дзяцей і 10,3% пэнсыянэраў таксама жывуць у беднаце.

Расавы і рэлігійны склад

рэдагаваць

На 2000 год, 71,07% жыхароў Фінікса прыналежаць да белай расы, 5,1% афра-амэрыканцы, 2,02% карэнныя народы Амэрыкі, 2,0% — азіяты, 0,13% — жыхары абтокаў Ціхага акіяна, 16,4% прадстаўнікі іншых расаў і 3,28% прадстаўнікі дзьвюх або больш расаў. 34,06% маюць лацінскае або гішпанскае паходжаньне.

Па перапісе 2000 году 45% насельніцтва зьяўляюцца каталікамі, 37% пратэстанты, 13% мармоны, і 5% габрэі.

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць

Фінікс мае 10 гарадоў-пабрацімаў, вызначаных гарадзкой камісіяй параднённых гарадоў:

  — Калгары (Альбэрта, Канада)
  — Катані (Італія)
  — Чэнду (Кітай)
  — Эніс (Ірляндыя)
  — Грэнобль (Францыя)

  — Эрмасільё (Санора, Мэксыка)
  — Хімэдзе (Японія)
  — Прага (Чэхія)
  — Рамат-Ган (Ізраіль)
  — Тайбэй (Тайвань)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць