Анагайм Дакс
Анагайм Дакс (па-ангельску: Anaheim Ducks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Анагайм, штат Каліфорнія, ЗША. Спаборнічае ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі, а свае хатнія матчы ладзіць у Хонда-Сэнтэр. Клюб быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Першапачатковая назва «Майці Дакс оф Анагайм» адсылала да фільму 1992 году «Магутныя качкі». У 2005 годзе Дыснэй прадала франшызу Гэнры і Сьюзэн Самуэлі, якія разам з генэральным дырэктарам Браянам Бэркам скарацілі назву каманды да «Анагайм Дакс» з сэзону 2006—2007 гадоў. Адразу пасьля гэтага анагаймцы здабылі Кубак Стэнлі
Анагайм Дакс | |
![]() | |
Дывізіён | Ціхаакіянскі |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Анагайм, Каліфорнія |
Заснаваны | 1993 |
Стадыён | Honda Center |
Колеры |
чорны, залаты, аранжавы і белы |
Гісторыя |
Майці Дакс оф Анагайм 1993—2006 Анагайм Дакс 2006 — цяпер |
Афіцыйны сайт | ducks.nhl.com (анг.) |
Гісторыя рэдагаваць
Клюб «Майці Дакс оф Анагайм» быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Франшыза была атрыманая ад НХЛ у сьнежні 1992 году, у той жа час як Маямі атрымаў права на будаваньне ўласнай камандай, якой стала «Флорыда Пантэрз». Палова ад ўступнага ўнёску, які агулам складаў 50 мільёнаў даляраў, была сплачаная Дыснэем беспасярэдне «Лос-Анджэлес Кінгс», каб падзяліць між сабой мэдыйны рынак у Лос-Анджэлесе[1]. 1 сакавіка 1993 году была пабудаваная новая Анагайм-Арэна, якая наўпрост паўстала недалёка ад Дыснэйлэнду. Назва каманды была натхнёная фільмам Дыснэю 1992 году «Магутныя качкі», які распавядаў пра барацьбу моладзевай хакейнай камандай, якая пры дапамозе новага трэнэра стала чэмпіёнамі[2].
Колішні кіраўнік арэны ў Філадэлфіі Тоні Таварэс быў абраны першым прэзыдэнтам каманды[2], а Джэк Фэрэйра, якія раней дапамог стварыць «Сан-Хасэ Шаркс» быў празначаны генэральным дырэктарам «Майці Дакс»[3]. Галоўным трэнэрам жа стаў Рон Ўілсан[4]. Як і раней, наваствораныя клюбы правялі драфт пашырэньня ў 1993 годзе, каб набыць хакеістаў у свой склад. У першую чаргу каманда ўмацавала абарончыя пазыцыі, склаўшы дамовы з брамнікамі Гі Эбэрам і Гленам Гілі. Наступнымі на драфце былі абраны Аляксей Касатонаў і Стывэн Кінг[5]. Таксама анагаймцы выбарлі Пола Карыю, які пачаў гуляць толькі ў 1994 годзе, але на цягам многіх гадоў быў галоўнай зоркай клюбу[6]. У выніку клюб меў самую нізкую заработную плату ў НХЛ, якая агулам складала толькі 7,9 млн даляраў[7].
Ачолены капітанам Троем Лоўні, «Анагайм» фінішаваў дзявятым у сваёй канфэрэнцыі, ня трапіўшы ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Тым ня менш, у 27 з 41 хатняй гульне ўсе квіткі на матч былі выкупленыя. Пры гэтым зь іх аншляг быў на апошніх 25 матчаў на хатняй арэне. Каманда, такім чынам, хутка набыла папулярнасьць. У наступным скарочаным сэзоне 1994—1995 гадоў за каманду дэбютаваў Пол Карыя, які зьявіўся на коўзанкі ў 47 з 48 матчаў дружыны, зарабіўшы 39 (18+21) пунктаў.
Склад рэдагаваць
Паводле стану на 29 лістапада 2023 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Лукаш Достал | 22.06.2000 | 36 | Джон Гібсан | 14.07.1993 | ||
Абаронцы | |||||||
4 | Кэм Фаўлер | 05.12.1991 | 5 | Урха Вааканайнэн | 01.01.1999 | ||
6 | Джэймі Драйсдэйл | 08.04.2002 | 7 | Радка Гудас | 05.06.1990 | ||
34 | Павал Мінцюкоў | 25.11.2003 | 46 | Ільля Любушкін | 06.04.1994 | ||
60 | Джэксан Лакомб | 09.01.2001 | 67 | Трыстан Люно | 12.01.2004 | ||
Нападнікі | |||||||
11 | Трэвар Зэграс | 20.03.2001 | 14 | Адам Энрык | 06.02.1990 | ||
16 | Раян Строўм | 11.07.1993 | 17 | Аляксандар Кіларн | 14.09.1989 | ||
19 | Трой Тэры | 10.09.1997 | 20 | Брэт Лісан | 30.04.1999 | ||
23 | Мэйсан Мактэвіш | 30.01.2003 | 24 | Бэнуа-Аліўе Гру | 06.02.2000 | ||
26 | Брок Макгін | 02.02.1994 | 33 | Якаб Сыльвэрбэрг | 13.10.1990 | ||
39 | Сэм Кэрык | 04.02.1992 | 44 | Рос Джонстан | 18.02.1994 | ||
49 | Макс Джонз | 17.02.1998 | 77 | Фрэнк Ватрана | 14.03.1994 | ||
91 | Лео Карлсан | 26.12.2004 |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ «NHL expands to Miami and Anaheim in entertaining twist». The Washington Post.
- ^ а б «Disney Hopes 'Ducks' Make a Splash in O.C.». Los Angeles Times.
- ^ Norwood, Robyn (21.10.2004). «Mighty Ducks Hire Ferreira as General Manager». Los Angeles Times.
- ^ «Mighty Ducks fire Ron Wilson as coach». Canoe.
- ^ Norwood, Robyn (30.05.1991). «Ducks Are Already Defensive: Hockey: Goalies Hebert and Healy are first players taken by Anaheim in expansion draft». Los Angeles Times.
- ^ «Former NHL player Paul Kariya announces retirement after post-concussion symptoms». ESPN.
- ^ Penner, Mike (2.01.1994). «1993: The Year in Review. The Mighty Ducks Steal the Show : Ducks: Diamond in a Rough Year». Los Angeles Times.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Арызона Каётыз ·
Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз