Пітсбург Пінгвінз

«Пітсбург Пінгвінз» (па-ангельску: Pittsburgh Penguins) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Пітсбург, штат Пэнсыльванія, ЗША. Пяць разоў выйграваў Кубак Стэнлі — у 1991, 1992, 2009, 2016 і 2017 гадах.

Пітсбург Пінгвінз
Pittsburgh Penguins.svg
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Пітсбург, Пэнсыльванія
Заснаваны 1967
Стадыён PPG Paints Arena
Колеры Чорны, залаты, белы
              
Гісторыя Пітсбург Пінгвінз
1967 — цяпер
Галоўны трэнэр Майк Саліван
Капітан Сыдні Кросьбі
Афіцыйны сайт penguins.nhl.com(анг.)

ГісторыяРэдагаваць

Да «Пінгвінаў» у НХЛ ужо гуляла каманда зь Пітсбургу — «Пітсбург Пайрытс», з 1925 па 1930 гады. Хатнія гульні каманда праводзіла на арэне «Дукейн-Гардэнз». У выніку Вялікай дэпрэсіі ўладальнікі клюбу сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі. Рэзка ўпала наведвальнасьць матчаў, клюб спрабаваў прадаць сваіх зорных гульцоў, каб зьвесьці канцы з канцамі. Перад пачаткам сэзону 1930—1931 гадоў запазычанасьць «піратаў» складала 400 тысячаў даляраў і не было аніякіх сродкаў для рэканструкцыі старой лядовай коўзанкі. У выніку было прынята рашэньне аб пераезьдзе клюбу ў іншы горад штату — Філадэлфію, дзе яны згулялі адзіны сэзон пад назовам «Філадэлфія Квакерз». Пасьля гэтага горад ня быў прадстаўлены клюбам у НХЛ да 1967 году.

Ідэя пашырэньня НХЛ прапаноўвалася яшчэ ў 1963 годзе прэзыдэнтам «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Ўільямам Джэнінгсам. Аднак толькі ў 1965 годзе ягоная прапанова было прынятая, і прэзыдэнт НХЛ Кларэнс Кэмпбэл абвесьціў аб пашырэньні лігі. Гэтае рашэньне азначала заканчэньне 25-гадовай эры «Вялікай шасьцёркі». Увесну 1965 году сэнатар ад штату Пэнсыльванія Джэк Эдўін Макгрэгар падчас доўгай паездкі па аўтамагістралі ў напрамку Гарысбэргу абмовіўся ў гутарцы са сваім аднаклясьнікам па юрыдычнай школе Пітэрам Блокам пра тое, што Пітсбург не дасягнуў свайго патэнцыялу ў спартовым пляне. Пітэр Блок быў вялікім прыхільнікам паўночнаамэрыканскага хакею. Да канца паездкі сябры цьвёрда вырашылі шукаць шляхі па вяртаньні гораду ў НХЛ.

Намаганьні былі пасьпяховымі. 8 лютага 1966 году кіраўніцтва Нацыянальнай хакейнай лігі дало дазвол на пашырэньне прадстаўніцтва, і Пітсбург, такім чынам, здолеў сфармаваць каманду да сэзону 1967—1968 гадоў. «Пінгвіны» заплацілі 2,5 мільёну даляраў дзеля ўступу ў лігу і выдаткавалі яшчэ 750 тысячаў даляраў на апэратыўныя патрэбы. Клюб павялічыў умяшчальнасьць хатняй арэны «Сывік-Арэна» з 10 732 да 12 500 гледачоў, каб адпавядаць патрабаваньням лігі. Таксама кіраўніцтва зрабіла кампэнсацыйную выплату клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс», які валодаў франшызай «Пітсбург Горнэтс». Група інвэстараў абрала Джэка Эдўіна Макгрэгара галоўным выканаўчым дырэктарам, і ён стаў прадстаўляць «Пітсбург Пінгвінз» на савеце кіраўнікоў НХЛ[1].

СтатыстыкаРэдагаваць

Папярэднія пяць сэзонаў.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2012—2013 48 36 12 0 72 165 119 1-е, Атлянтычны Прайгралі ў паўфінале, 0:4 (Бруінз)
2013—2014 82 51 24 7 109 249 207 1-е, Сталічны Прайгралі ў чвэрцьфінале, 3:4 (Рэйнджарз)
2014—2015 82 43 27 12 98 221 210 4-е, Сталічны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 1:4 (Рэйнджарз)
2015—2016 82 48 26 8 104 245 203 2-е, Сталічны Выйгралі Кубак Стэнлі, 4:2 (Шаркс)
2016—2017 82 50 21 11 111 282 234 2-е, Сталічны Выйгралі Кубак Стэнлі, 4:2 (Прэдатарз)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Steel City Legend: Sen. Jack McGregor. Pittsburgh Hockey.net.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Пітсбург Пінгвінзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў