Мёры

горад у Беларусі

Мёры — места ў Беларусі, на беразе Мёрскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7935 чалавек[2]. Знаходзяцца за 190 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Друя — Варапаева. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Дзісной, Дрысай, Браславам, Шаркоўшчынай.

Мёры
трансьліт. Miory
Агульны выгляд места
Агульны выгляд места
Coat of Arms of Miory, Belarus.svg Flag of Miory.svg
Герб Мёраў Сьцяг Мёраў
Першыя згадкі: 1514
Горад з: 1972
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Плошча: 9,64 км² [1]
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 7935 чал.[2]
шчыльнасьць: 823,13 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
Паштовы індэкс: 211930
СААТА: 2233501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°37′20″ пн. ш. 27°37′00″ у. д. / 55.62222° пн. ш. 27.616667° у. д. / 55.62222; 27.616667Каардынаты: 55°37′20″ пн. ш. 27°37′00″ у. д. / 55.62222° пн. ш. 27.616667° у. д. / 55.62222; 27.616667
Мёры на мапе Беларусі ±
Мёры
Мёры
Мёры
Мёры
Мёры
Мёры
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://miory.vitebsk-region.gov.by/

Мёры — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

НазваРэдагаваць

Традыцыйная гістарычная назва места — Мёры. Старабеларускае напісаньне Меры (Мёры) ужывалася ў большасьці гістарычных дакумэнтаў, а яго правільнае вымаўленьне адлюстроўвала лацінкавая форма Mіоrу[3].

Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня тапоніму: Р. Аўчыньнікава тлумачыць яго ад фінска-вугорскага гідранімічнага фарманту jarvi (возера), тым часам Вадзім Жучкевіч мяркуе, што тапонім мае патранімічнае паходжаньне ад прозьвішча Маер, Меер, Маераў[4]. Некаторыя навукоўцы зьвязваюць назву паселішча з племям Мерай або з князямі Мірскімі. Асобна вылучаецца балтыйская вэрсія паходжаньня тапоніму, якая грунтуецца на сугуччы назвы Мёраў у старажытнай форме Мярэя[a] з ракой Мярэяй у басэйне Дняпра[5]. Апошняя мае балтыйскае паходжаньне[6] з адпаведнікамі ў Сьвянцянскім раёне Летувы, якія пазначаюць 'ваду', 'затоку'[5].

Апроч гэтага, існуе некалькі народных паданьняў. Першае зь іх тлумачыць тапонім вялікім «морам», ад якога памёрла ўсё насельніцтва мясьціны (Мёры — ад словаў «мерці, памерці»). Іншая легенда зьвязвае назву паселішча з канавай Мерыцай, якая пазначала мяжу паміж двума ваяўнічымі княствамі. Апроч гэтага існуе згадка пра тое, што людзі жылі тут доўгі час грамадою, якая называлася «мір», — адкуль нібыта пайшла назва Міры. Таксама існуе паданьне пра князя Меру і ягоную жонку Мерыцу[7].

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай расейскія ўлады прынялі дыфтонг іо (Mіory) за дзьве асобныя літары і гэтым самым перакруцілі спрадвечнае гучаньне і напісаньне тапоніму — (рас. Міоры)[8]. Савецкія ўлады зрабілі з расейскага напісаньня Миоры беларускую трансьлітарацыю і ўтварылі недарэчную штучную форму Міёры[3], якая была афіцыйнай да выхаду нарматыўнага даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь».

ГісторыяРэдагаваць

 
Касьцёл, 1910 г.

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовых ўпамін пра Мёры (Мярэю) як маёнтак у Браслаўскім павеце датуецца 1514 годам[9] (паводле іншых зьвестак — 1548 годам[10]).

У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага пад 1567 годам упамінаецца маёнтак Меры (назва існавала да XIX ст.), які належаў Р. Мірскаму. Пад 1612 годам у тэстамэнце Януша Пуцяты, маршалка Браслаўскага павету, значацца Міры. У 1621 годзе ўладальніца маёнтку Н. Мірская заснавала тут царкву[11]. У 1633 годзе паселішча належала А. Рыле, якая ў 1640 годзе прадала яго браслаўскаму судзьдзю С. Мірскаму. 3 1644 году тут існаваў манастыр, які ў 1690 годзе М. Мірскі перадаў грэка-каталікам. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) паселішча спустошылі маскоўскія захопнікі. Паводле тэстамэнту (1680) Сімяона Полацкага, той ахвяраваў на карысьць манастыра частку грошай. У 1691 годзе ў Мёрах збудавалі драўляны касьцёл (дзейнічаў да 1862 году).

У XVIII ст. існавала 5 маёнткаў з назвай Меры, якія належалі Мірскім, Перасьвет-Солтанам, Беліковічам, Клотам, Зяновічам, Пуцятам[12].

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Складка на касьцёл, 1905—1906 гг.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе атрымалі статус мястэчка[9] і сталі цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай губэрні (з 1842 году ў Віленскай губэрні). Жыхары Мёраў бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (1863—1864). У 1866 годзе з мэтаю маскалізацыі краю царскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню, у якой настаўнічалі выхадцы з цэнтральнай Расеі. На 1886 год у Мёрах працавалі валасная ўправа, 3 карчмы; штогод праходзілі 2 кірмашы. На 1903 год існавалі жыдоўская вучэльня і царкоўна-прыходзкая школа. У 1907 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Мёры занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мёры абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мёры апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва[9]. На 1927 год тут працавалі 2 млыны, аптэка, 5 крамаў, запалкавая фабрыка. У 1930 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка Варапаева — Друя.

У 1939 годзе Мёры ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году сталі цэнтрам раёну (з 1944 году ў Полацкай, з 1954 году ў Маладэчанскай, з 1960 году ў Віцебскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

7 жніўня 1957 году Мёры атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, 7 жніўня 1972 году — статус места. У 2003 годзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё набярэжнай працягласьцю 500 м, якая стала візытоўкай места. У 2006 годзе ў Мёры правялі прыродны газ.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 96 чал. (50 муж. і 46 жан.)[13]; 1886 год — 110 чал.; 1897 год — 145 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1903 год — 135 чал.; 1927 год — 422 чал.; 1959 год — 1,9 тыс. чал.; 1970 год — 5,7 тыс. чал.; 1991 год — 9,1 тыс. чал.; 1998 год — 9,3 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,9 тыс. чал.; 2009 год — 8188 чал.[15] (перапіс); 2010 год — 8,1 тыс. чал.; 2016 год — 8052 чал.[16]; 2017 год — 8001 чал.[17]; 2018 год — 7935 чал.[2]

АдукацыяРэдагаваць

У Мёрах працуюць 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў, дом дзіцячай творчасьці.

КультураРэдагаваць

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, раённы гістарычна-этнаграфічны музэй. З 2001 году ў Мёрах праводзіцца абласны тур рэспубліканскага фэсту нацыянальных культураў «Нас зьяднала зямля Беларусі».

Мас-мэдыяРэдагаваць

У месьце выдаецца раённая газэта «Мёрскія навіны» (да 2002 году — «Сцяг працы»).

ЗабудоваРэдагаваць

ПлянРэдагаваць

Забудова Мёраў пераважна 1-павярховая, будуюцца і 2—5-павярхоўкі. Першы генэральны плян забудовы паселішча склалі ў 1971 годзе, другі — у 1980 годзе. У месьце ўтварылася набярэжная. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй і ўсходняй частках.

Вуліцы і пляцыРэдагаваць

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Вялікая і Рынкавая вуліцы[18].

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, камбікормавай, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасьці.

ТранспартРэдагаваць

Празь Мёры праходзяць аўтамабільныя дарогі Р14 (Полацак — Браслаў) і Р18 (граніца Расеі — Шаркоўшчына — Казяны).

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

ІнфраструктураРэдагаваць

Дзейнічае Мёрскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[19].

СлавутасьціРэдагаваць

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх (XVII ст.)

АсобыРэдагаваць

  • Марына Весялуха (нар. 1987) — беларускі літаратурны крытык, паэтка, перакладніца
  • Вітольд Ермалёнак (нар. 1954) — беларускі гісторык, краязнаўца; выдавец краязнаўчай газэты «Мёрская даўніна»

ГалерэяРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Мёры ўпамінаюцца як маёнтак Мярэя (Мерея) пад 1514 годам

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Миорского района Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2019 г. № 108(рас.)
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Міёры ці Мёры?, Радыё Свабода, 27 жніўня 2019 г.
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 234.
  5. ^ а б Віршула Малей. У Паставах выдалі кніжку «Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёну», Свайкста, 22 лютага 2019 г.
  6. ^ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. С. 195.
  7. ^ О городе, Миорский информационный портал
  8. ^ Бераснёў П., Лемцюгова В. «Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве», або Сур’ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі(недаступная спасылка) // Звязда, 25 верасьня 2012 г.
  9. ^ а б в Ермалёнак В. Міёры // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 131.
  10. ^ Ермалёнак В. Мёры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 311.
  11. ^ Ермалёнак В. Мёры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 311—312.
  12. ^ Ермалёнак В. Мёры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 312.
  13. ^ Krzywicki J. Miory // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 484485.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 334.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 37.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007. С. 342.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць