Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мёры)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Мары
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Мёры |
Каардынаты | 55°36′51.93″ пн. ш. 27°37′49.28″ у. д. / 55.614425° пн. ш. 27.6303556° у. д.Каардынаты: 55°36′51.93″ пн. ш. 27°37′49.28″ у. д. / 55.614425° пн. ш. 27.6303556° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1853 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Мёрах. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Мёрскага возера ў паўднёвай частцы места. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПаводле некаторых зьвестак, першы касьцёл у Мёрах зьявіўся яшчэ ў XVI ст. З 1728 году ў мястэчку дзеяў кляштар канонікаў рэгулярных.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.
У 1907 годзе на месцы драўлянай капліцы збудавалі новы касьцёл збудавалі з чырвонай цэглы.
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне ў 1951 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад склад збожжа, але аддалі вернікам ужо ў 1956 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай алтарнай часткай, да якой з паўднёвага боку далучаецца закрысьція. Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сымэтрыі галоўнага фасаду падкрэсьліваецца ўходным парталам і акном-ружай. Завершаныя высокімі шпілямі 3-ярусныя вежы ўмацоўваюцца прыступкавымі контрфорсамі, падзяляюцца вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтральны шчыт.
Нэфы перакрываюцца стральчатымі скляпеньнямі. У інтэр'еры захоўваюцца абразы «Маці Божая Ружанцовая» і «Язэп зь дзіцем» (пачатак XIX ст.), «Маці Божая Чэнстахоўская» (1878), драўляная скульптура «Укрыжаваньне» (XIX ст.)[1].
Каля касьцёла помнік ненароджанаму дзіцяці (мастак Аляксандар Дранец).
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1906 г.
-
1907 г.
-
1907 г.
-
Плябанія , 1907 г.
-
Дом пры касьцёле, 1907 г.
-
1906 г.
-
1910 г.
-
1922 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Галоўны фасад
-
Інтэр'ер
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000551 |
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, Radzima.org
- Мёры — парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Catholic.by. Праверана 26 чэрвеня 2012 г.