Мярэя

рака ў Беларусі

Мярэ́я — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, на граніцы з Смаленскай вобласьцю Расеі. Даўжыня 56 км. Плошча водазбору 694 км².

Рака
Мярэя
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Старасельле
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць і Віцебская вобласьць
Даўжыня 56 км
Плошча басэйну 694 км²

На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Раманаў і Ляды.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца каля вёскі Старасельля Горацкага раёну, вусьце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыі. Даліна трапэцападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля вёскі Раманава вадасховішча[1].

Пачынаючы ад вёскі Баева да самага вусьця, ракой Мярэяй праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі з Расеяй.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 259.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць