Полацкая вобласьць
Полацкая вобласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная 20 верасьня 1944 году. 8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная і раёны перададзеныя ў Віцебскую (6 раёнаў) і Маладэчанскую (9 раёнаў) вобласьці[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C_%D0%91%D0%A1%D0%A1%D0%A0.png/300px-%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C_%D0%91%D0%A1%D0%A1%D0%A0.png)
Уключала 15 раёнаў: Асьвейскі, Браслаўскі, Ветрынскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дрысенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркоўшчынскі[1].