Раманаў (Менская вобласьць)

вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Леніна (Слуцкі раён)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Раманава, Леніна.

Раманаў (з 1921 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 435 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Слуцку, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Морач; на шашы Слуцак — Капыль.

Раманаў
лац. Ramanaŭ
Першыя згадкі: 1499
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Знаменскі
Насельніцтва: 435 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223623
СААТА: 6246863044
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′14″ пн. ш. 27°13′53″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 27.23139° у. д. / 53.05389; 27.23139Каардынаты: 53°3′14″ пн. ш. 27°13′53″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 27.23139° у. д. / 53.05389; 27.23139
Раманаў на мапе Беларусі ±
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Раманаў на мапе Случчыны

Першы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. Раманаў уваходзіў у лік найбольшых населеных пунктаў Слуцкага княства і знаходзіўся ў валоданьні князёў Алелькавічаў. У 1612—1618 гадох вёскай валодалі Радзівілы.

У 1638 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 247 двароў, дзеяла царква, працавалі 2 шпіталі і карчма. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у сярэдзіне 1650-х гадоў Раманаў зруйнавалі маскоўскія захопнікі. На 1665 год засталося толькі 98 двароў. У 1718 годзе мястэчка атрымала прывілей караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага на штогадовы кірмаш.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. У Вайну 1812 году 14 ліпеня каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса Платава з войскамі Жэрома Банапарта і князя Ю. Панятоўскага. 8 лістапада тут месьцілася штаб-кватэра расейскіх войскаў.

У 1822 годзе ў Раманаве збудавалі драўляную царкву. 3 1830-х гадоў мястэчка знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў, з канца XIX ст.Гогенлёэ. На 1859 год тут было 111 двароў[2], на 1888 год — 130[3].

У 1866—1867 гадох на сродкі сялянаў з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады збудавалі ў Раманаве памяшканьне пад народную вучэльню, пераўтвораная ў 1876 годзе ў двухклясную (у 1901 годзе навучаліся 111 хлопчыкаў). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 239 двароў, дзеялі 2 царквы, 2 капліцы і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2-клясная вучэльня, жаночая школа, 9 крамаў, карчма. На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў дзеялі 2 царквы і юдэйскі малітоўны дом[4], працавалі 2-клясная вучэльня, царкоўнапрыходзкая жаночая школа, 9 крамаў, хлебазапасны магазан і шынок. У пачатку XX ст. — 260 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Раманаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Раманаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году і ў кастрычніку — лістападзе 1920 году Раманаў займалі польскія войскі. У 1921 годзе бальшавікі перайменавалі мястэчка ў «Леніна». У гэты час тут адкрыліся клюб і хата-чытальня. У 1922 годзе школу пераўтварылі ў 7-гадовую, а ў 1938 годзе — у 10-гадовую. 17 ліпеня 1924 году Раманаў увайшоў у склад Слуцкага раёну і акругі (з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1936 году зноў у Слуцкай акрузе, з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). 20 жніўня 1924 году мястэчка стала цэнтрам сельсавету. На 1926 год тут было 257 двароў. У 1929 годзе ў Раманаве ўтварыліся малочная арцель, крэдытнае таварыства і калгас, які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 166 радзінаў, меў 740 дзесяцін ворыва, 210 дзесяцін сенажаці. Абслугоўвала калгас Слуцкая МТС. Працаваў маслазавод[6].

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году Раманаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1968 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры — царкву Сьвятога Юрыя. На 1972 год у Раманаве было 230 двароў, на 1997 год — 218, на 1 студзеня 1998 году — 214. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Ленінскага сельсавету Раманаў перадалі ў Знаменскі сельсавет[7]..

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 630 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1845 год — 97 чал.; 1897 год — 1552 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 1441 чал.; 1926 год — 1136 чал.; 1959 год — 691 чал.; 1970 год — 650 чал.; 1972 год — 676 чал.; 1986 год — 542 чал.; 1997 год — 562 чал.[8]; 1999 год — 505 чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 435 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Раманаве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Аснову гістарычнай плянавальнай структуры складаюць 2 вуліцы амаль мэрыдыянальнай арыентацыі. Іх перакрыжоўваюць другарадныя вуліцы, утвараючы блізкі да прастакутнага плян. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Паралельна да асноўнай праходзіць новая вуліца, забудаваная мураванымі 1-павярховымі дамамі тыпу катэджаў. Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, гаспадарчы цэнтар — у паўднёвай частцы.

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Багратыёна вуліца ?
Камсамольская вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Раманава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Капыльская, Паддубная і Слуцкая.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

На паўночнай ускраіне Раманава, на левым беразе Морачы захавалася гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і пэрыяду раньняга Сярэднявечча.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 421.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  3. ^ Jelski A. Romanów (2) // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 721.
  4. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013.
  7. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  8. ^ Шаблюк В., Шчарбатаў А. Леніна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 349.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 202.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць