Алена Кіш
Але́на Андрэ́еўна Кіш (1889 ці 1896 — 1949) — беларуская мастачка-прымітывістка з Слуцкага раёну, аўтарка маляваных дываноў. Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музэю. Працы Алены Кіш, як і зьвесткі пра яе жыцьцё, былі сабраныя праз значны час пасьля яе сьмерці па ініцыятыве мастака Ўладзімера Басалыгі, які бачыў размаляваныя ёю дываны ў дзяцінстве.
Алена Кіш | |
Дата нараджэньня | 1889 |
---|---|
Месца нараджэньня | Раманаў, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 1949 |
Прычына сьмерці | утапленьне[d] |
Занятак | мастачка |
Імя Алены Кіш унесена ў Сусьветную энцыкляпэдыю наіўнага мастацтва як імя найвыбітнай прадстаўніцы беларускага прымітывізму.[1]
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў 1889 годзе ў мястэчку Раманаве на Случчыне. Пасьля Нямецка-савецкай вайны і сьмерці бацькоў, разам з братамі й сёстрамі перабралася ў вёску Грозаў да сястры, якая выйшла замуж.[2] Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцьця хадзіла зь вёскі ў вёску і малявала дываны за калавак хлеба ці за бульбу. Людзям падабаліся яе дываны, і яны пускалі Алену да сябе дамоў падчас выкананьня працы. Ствараючы свае маляванкі, Алена сьпявала народныя песьні.[3] Але зь цягам часу цікавасьць вяскоўцаў да рукадзельных маляванак зьнікла, і Алена засталася без замоваў. У 1949 годзе яна скончыла жыцьцё самагубствам, кінуўшыся ў раку.
Творчасьць
рэдагавацьДываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і інш. прадстаўлены ў шматлікіх варыянтах[4]), адметныя кампазыцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаньнем і ўнікальнай вобразнасьцю. Існуе меркаваньне, што зьмест твораў Алены Кіш зьвязаны зь біяграфіяй мастачкі і яўленьнем пра «жаночую долю» і мару пра «рай»[5]. Блізкасьць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасьці прапрацаваных дэталяў, лякальнасьці колераў, шырокім выкарыстаньні расьлінных элемэнтаў, акаймоўцы дываноў.
У сьнежні 2013 году адбылася выстава маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасьце» са збору Заслаўскага музэю ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстава была падрыхтаваная мастацтвазнаўцам Тацянай Бембель разам зь беларускім мэцэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі[6] (рас.). Адкрываў вэрнісаж дырэктар гісторыка-культурнага музэю-запаведніку «Заслаўе», мастацтвазнаўца Мікалай Паграноўскі[7].
-
Мікалай Паграноўскі, Хрысьціна Вітушка, Тацяна Бембель
-
Мікалай Паграноўскі, Хрысьціна Вітушка, Тацяна Бембель
-
мастачка Аксана Аракчэева
-
Уладзімер Парфянок, Руслан Вашкевіч
Памяць
рэдагаваць- У 1996 годзе, да 100-годзьдзя з дня нараджэньня мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канвэрт з арыгінальнай маркай.
- У 2010-м годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» была створана дакумэнтальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай»[8], рэж. Галіна Адамовіч.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 45
- ^ Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 42
- ^ Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 44
- ^ У. Басалыга. Не пагарджаць сьвятым сваім мінулым // «Мастацтва». 1992. № 12. С. 50-52.
- ^ Оксана Коврик. Женский лик белорусской маляванкі // Женщины на краю Европы. Сб. статей. Ред. Е Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С.364-378.
- ^ Константин Церетели: как сочетаются грузинский лев и белорусский банк
- ^ Выставка «маляванок» Алены Киш: произведения искусства, которые теперь пылятся на чердаках (рас.)
- ^ Беларусьфільм: Фільмаграфія
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — 112 с.
- Карпіцкая К. Алена Кіш: гісторыя самагубства і пасмяротнага прызнання // Наша Ніва: (Электронны рэсурс). — Дата доступу: 12.06.2018.