Бабру́йская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з цэнтрам у Бабруйску ў 19241930 гадах.

Бабруйская акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Статус акруга СССР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Бабруйск
Найбуйнейшыя гарады Жлобін, Рагачоў, Слуцак і іншыя
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 26 ліпеня 1930
Насельніцтва (1926) 530,9 тыс. чал.
Нацыянальны склад беларусы 81,0%, жыды 9,9%, расейцы 6,0%, палякі 2,1%.
Плошча 14,5 тыс. км²
Скасаваная 26 ліпеня 1930
Месцазнаходжаньне Бабруйскае акругі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораная 17 ліпеня 1924 на месцы былога Бабруйскага павету. У 19241927 уключала 12 раёнаў: Асіпавіцкі, Бабруйскі 1-ы, Бабруйскі 2-і, Буда-Кашалёўскі, Гарадзецкі, Глускі, Жлобінскі, Клічаўскі, Парыцкі, Рагачоўскі, Стрэшынскі, Сьвіслацкі. У акрузе было 3 гарады: Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, 4 мястэчкі — Асіпавічы, Глуск, Парычы, Стрэшын, 145 сельсаветаў. У 1926 у акрузе жыло 530,9 тыс. чалавек, зь іх беларусы — 81,0%, жыды — 9,9%, расейцы — 6,0%, палякі — 2,1%.

9 чэрвеня 1927 у склад Бабруйскае акругі былі перададзеныя Вызьненскі, Любанскі, Слуцкі, Старадароскі і Старобінскі раёны з былое Слуцкае акругі, адначасова былі скасаваныя Бабруйскі 1-ы, Гарадзецкі й Стрэшынскі раёны, а Буда-Кашалёўскі быў перададзены ў склад Гомельскае акругі. Такім чынам у акрузе стала 13 раёнаў і 204 сельсаветы, 4 гарады (Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Слуцак), 7 мястэчак (Асіпавічы, Глуск, Любань, Парычы, Старобін, Старыя Дарогі, Стрэшын). 26 ліпеня 1930 Бабруйская акруга была скасаваная, а раёны перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР. Тэрыторыя акругі была падзеленая пазьней паміж Гомельскай, Магілёўская, Менскай абласьцямі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць