Раманаўскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Раманаўскі замак
| |
Замчышча ў Раманаве. Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Раманаў |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Раманаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Раманаве. Знаходзіўся на беразе ракі Морачы. Існаваў у XVII ст.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны замак у Раманаве збудавалі ў XVII ст.
Архітэктура
рэдагавацьАтачаўся валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара месьціўся галоўны жылы дом (2 жылыя пакоі, алькеж, сенцы, 3 каморы), накрыты драніцай. Паблізу стаялі дом старосты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканьні, камору), вязьніца, варыўня, пякарня. Гаспадарчы двор, які з замкам злучаўся брамай, улучаў 2-павярховую скарбніцу, сьвірны, вазоўню, стайню, склеп. Па-за межамі замка разьмяшчаўся комплекс з сталовай, гумном з 2 асецямі, броварам.[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4