Обаль
О́баль[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Обалі. Уваходзіць у склад Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2340 чалавек[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Шуміліна, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Полацак. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацак.
Обаль | |
трансьліт. Obaĺ | |
Палац Грабніцкіх | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Шумілінскі |
Сельсавет: | Обальскі сельсавет |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2340 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2130 |
Паштовы індэкс: | 222370 |
СААТА: | 2258818906 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°21′4″ пн. ш. 29°17′46″ у. д. / 55.35111° пн. ш. 29.29611° у. д.Каардынаты: 55°21′4″ пн. ш. 29°17′46″ у. д. / 55.35111° пн. ш. 29.29611° у. д. |
± Обаль | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Обаль — даўняя рэзыдэнцыя шляхецкага роду Грабніцкіх. Да нашага часу тут захаваліся руіны палаца ў стылі клясыцызму, помніка архітэктуры XIX ст.
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Обаль утварыўся ад летувіскага слова obolis — яблыня, яблыневы[3]. Тым часам мовазнаўца Валянціна Лемцюгова тлумачыць назву ад паняцьця «обельнай» (вобельнай) зямлі, г. зн. набытай на правах абсалютнай уласнасьці (ад старажытнага слова «обел» (вобел) 'у поўную ўласнасьць'[4]).
Мовазнаўца Вінцук Вячорка мяркуе, што беларускай фанэтыцы больш адпавядае форма назвы Вобаль — паводле аналёгіі з Воршай[4]. Такая форма назвы (na Wobali) бытуе ў Магілёўскай хроніцы[a].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўспамін пра Обаль як сяло ў Полацкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1503 годам[5]. У XVI стагодзьдзі маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мольскіх.
У 1592 годзе Обаль перайшоў да П. Войны, у 1595 годзе — да Ф. Я. Ветрынскага, у 1615 годзе — да Грабніцкіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Обаль апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце[6] Віцебскай губэрні (з 1802). У 1-й палове ХІХ ст. у сяле, якое тады належала да Ульскай парафіі, дзейнічала каталіцкая капліца, аднак пазьней яе зруйнавалі расейскія ўлады[7].
У 1861 годзе Обаль стала цэнтрам Петрапаўлаўскай воласьці. У 1866 годзе каля Обалі прайшла лінія Полацак — Віцебск Рыска-Арлоўскай чыгункі; зьявілася чыгуначная станцыя. На 1886 год у Обалі было 4 двары, валасная ўправа, царква (збудаваная ў 1843 годзе), царкоўнапрыходзкая школа. За 2 км ад сяла, на правым беразе аднайменнай ракі знаходзілася сядзіба Грабніцкіх з паркам, вадзяным млыном і броварам. Палац у Обальскай сядзібе, паводле меркаваньняў польскага дасьледніка Рамана Афтаназы, імаверна, збудаваў Юзэф Грабніцкі (памёр у 1820 годзе). Апошнімі ўладальнікамі сядзібы былі прадстаўнікі роду фон Данэрштайнаў. У 1894—1914 гадох у сяле працавала драўнінна-хімічная мануфактура, якая вырабляла драўнінны вугаль, дзёгаць, сьпірт, воцатны парашок[8].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Обаль абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Обаль вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Ульскага, з 1931 году — Сіроцінскага, з 1961 году — Шумілінскага раёну.
У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Обаль знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У мястэчку дзейнічала падпольная арганізацыя моладзі пад кіраўніцтвам Зяньковай Фрузы. Асаблівасьцю зьяўляецца тое, што гэта, магчыма, адзіны на Беларусі ў той час Віцебскі абшар, дзе пашыраліся супрацьакупацыйныя ўлёткі па-беларуску. Іхныя разнаякія асобнікі захаваліся ў тамтэйшым музэі падпольля.
У 1962—1966 гадох паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага раёну. У 1968 годзе Обаль атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
-
З боку ракі
-
Палац
-
Інтэр’ер палаца
-
Адам Грабніцкі з дачкой Марыяй у палацы
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 22 чал.[9]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 30 чал.; 1998 год — 3,9 тыс. чал.; 1999 год — 3,3 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,1 тыс. чал.; 2006 год — 3 тыс. чал.; 2009 год — 2687 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 2395 чал.[11]; 2017 год — 2374 чал.[12]; 2018 год — 2340 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Обалі працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры.
Дзейнічаюць праваслаўная царква Сьвятога Ануфрыя і рымска-каталіцкая капліца парафіі Сьвятога Вінцэнта.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, паліўнай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьОбаль уваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю». У мястэчку працуе музэй падпольля[13].
Славутасьці
рэдагаваць- Сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Каталіцкая капліца
- Царква Сьвятога Ануфрыя (1843)
Галерэя
рэдагаваць-
Руіны палаца
-
Парк
-
Флігель
-
Новая царква
Асобы
рэдагаваць- Сяргей Вышалескі (1874—1958) — навуковец, заснавальнік эпізааталёгіі Беларусі
- Алег Ладзісаў (нар. 1953) — мастак
Месты-сябры
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Магілёўская хроніка. С. 243.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 505.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 282.
- ^ а б Вячорка В. Пад чым гетман Астроскі перамог 80000 маскавітаў?*, Радыё Свабода, 7 верасьня 2017 г.
- ^ Новікава Г. Обаль // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 351.
- ^ Łopaciński A. Obol // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 334.
- ^ Обаль — парафія св. Вінцэнта дэ Поль, Catholic.by
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11.
- ^ Обаль, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.