Беларусь 3
«Белару́сь 3» — культурна-асьветніцкі тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў лютым 2013 году.
«Беларусь 3» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 8 лютага 2013 (11 гадоў таму) |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўніцтва | Наталля Васільеўна Марынава, Галоўны дырэктар[1] |
Слоган | Тэлеканал сапраўдных каштоўнасцей |
3belarus.by |
Першы лічбавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. Вяшчае на беларускай і расейскай мовах.
Гісторыя
рэдагавацьТэлеканал пачаў сваё вяшчаньне 8 лютага 2013 у 7:50 паказам Гімна Рэспублікі Беларусь, далей этэр працягнуў дакумэнтальны фільм АТН «Горацкія пацехі» з цыклю «Зямля беларуская». Вяшчаньне сканчаецца пасьля апоўначы. У пэрспэктыве канала паказ мастацкіх фільмаў і сэрыялаў, экранізацыяў літаратурных твораў. Тэлеканал «Беларусь 3» — першы лічбавы канал беларускай тэлевізіі, які трансьлюецца ў якасьці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса, у бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.
На верасень 2013 году тэлеканал налічваў 32 штатныя супрацоўнікі[2]. На 2016 год тэлеканал «Беларусь 3» здымаў і паказваў канцэрты і спэктаклі, у тым ліку опэры. Таксама прысутнічалі мастацкія фільмы паводле клясычных літаратурных твораў і клясыка кінэматографа. Перадачы тэлеканала разьмясьцілі на вэб-бачыне 3bеlаrus.bу і канале ў «Ютубе». Па выніках 3-гадовай дзейнасьці найбольш прагляданымі перадачамі былі: «Подых струн», «Размаўляем па-беларуску», «Бард-парад», гіт-парад «Сто песень для Беларусі», «Камэртон», «Дыяблог» і «Наперад у мінулае»[3]. У 2017 годзе каля 75% перадачаў уласнай вытворчасьці тэлеканала «Беларусь 3» былі беларускамоўнымі. Пагатоў штодзённае вяшчаньне тэлеканала па-беларуску склала 32% агульнага аб’ёму, што перавышала 5 гадзінаў за содні[4].
Штодзённая аўдыторыя канала ацэньваецца ў больш за 850 тыс. гледачоў[5].
Праграмы
рэдагаваць- «Дабраранак» (панядзелак-пятніца, 7:00; вядоўцы — Аляксандар Ждановіч і Алена Бікрэнева) (бел.)
- «Калыханка» (штодня, 20:40; вядоўца — Уладзімір Варанкоў[6]) (бел.)
- «Наперад у мінулае» (панядзелак-пятніца і нядзеля; вядоўца — Аксана Вечар) (бел.)[7]
- «Сіла веры» (штотыдзень) (бел.)
- «Суразмоўцы» (субота, 20:25; панядзелак, 23:55; вядоўца — Навум Гальпяровіч) (бел.)
Ранейшыя перадачы
рэдагаваць- «Дыя@блог» (панядзелак-чацьвер; вядоўцы — Навум Гальпяровіч, Сяргей Макарэй, Аляксандар Цярэшчанка, Тацяна Сівец і Стэла Чыркова) (бел.)
- «Зямля беларуская»
- «Культпрасьвет» (нядзеля, 22:10; вядоўцы — Аляксандар Дамарацкі і Андрэй Мукавозчык) (бел.)
- «Размаўляем па-беларуску» (субота, 10:55; вядоўца Алена Трацэнка) (бел.)
- «Росчырк часу»
- «Слоўца»
- «Таямніца душы» (нядзеля, 8:00) (бел.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пра канал. Беларусь 3. Праверана 8 лютага 2023 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. «Нашай краіне трэба захоўваць аўтэнтычнасьць» // Зьвязда : газэта. — 27 верасьня 2013. — № 182 (27547). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Трэці дзень народзінаў у «Беларусь 3» // Зьвязда. — 19 лютага 2016. — № 32 (28142). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Першы беларускі сацыякультурны тэлеканал адзначае юбілей // Радыё «Спадарожнік», 8 лютага 2018 г. Праверана 10 лютага 2018 г.
- ^ Леонович Ю. (3 лютага 2023) Культурная дыпламатыя. Рэспубліка.
- ^ Калыханка. Беларусь 3. Праверана 8 лютага 2023 г.
- ^ Наперад у мінулае. Беларусь 3. Праверана 8 лютага 2023 г.