Расоны

мястэчка ў Беларусі

Расо́ны — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Расонаў. Адміністрацыйны цэнтар Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4826 чалавек[1]. Знаходзяцца за 170 км на паўночны захад ад Віцебску, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Дратунь (лінія Полацак — Невель). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Полацкам, Дрысай, Невелем.

Расоны
лац. Rasony
Сядзіба
Сядзіба
Герб Расонаў Сьцяг Расонаў
Першыя згадкі: 1552
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Расонскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 4826 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2159
Паштовы індэкс: 211460
СААТА: 2242551000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°54′15″ пн. ш. 28°48′53″ у. д. / 55.90417° пн. ш. 28.81472° у. д. / 55.90417; 28.81472Каардынаты: 55°54′15″ пн. ш. 28°48′53″ у. д. / 55.90417° пн. ш. 28.81472° у. д. / 55.90417; 28.81472
Расоны на мапе Беларусі ±
Расоны
Расоны
Расоны
Расоны
Расоны
Расоны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://rossony.vitebsk-region.gov.by/

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Паводле археалягічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага мястэчка існавалі ўжо ў X—ХІІ стагодзьдзях[2]. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час яны знаходзілася ў валоданьні Ф. Корсака[3] і налічвалі 7 дымоў.

У Інфлянцкую вайну (1558—1582) Расоны акупавалі войскі маскоўскага гаспадара Івана Тырана, але празь некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкай (з 1796 году — у Беларускай, а з 1802 году — у Віцебскай губэрні).

Паводле зьвестак Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту, на 1877 год у Расонах было 12 дымоў, дзеялі 2 царквы, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночая (1866) і мужчынская (1869) вучэльні, карчма. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазьнясенскай воласьці Полацкага павету.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Расоны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у Полацкім раёне.). У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 году да 12 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 году Расоны атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.

13 лістапада 2005 году ў Расонах асьвяцілі кутны камень касьцёла пад тытулам Сьвятога Язафата Кунцэвіча[4]. 20 студзеня 2006 году адбылося зацьверджаньне гербу мястэчка. 19 красавіка 2010 году Расоны ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[5].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 51 чал.; 1924 год — 135 чал.; 1999 год — 5,4 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,5 тыс. чал.; 2009 год — 5409 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 4946 чал.[8]; 2017 год — 4888 чал.[9]; 2018 год — 4826 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Расонах працуюць сярэдняя школа, цэнтар пазашкольнай работы.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Расоны разьвіваюцца згодна з генэральнымі плянамі (1969, 1979), а таксама праектам плянаваньня цэнтру (1981). У забудове мястэчка будынкі розных тыпаў. Утварыліся 2—3-павярховыя жылыя кварталы. У цэнтры стаяць 2—5-павярховыя будынкі, парк. Цэнтральны пляц фармуецца пры ўезьдзе з боку Полацку.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Расонаў
  • ПВУП «Уладзімер і Даніла»
  • ПВУП «Эфэкт»
  • Расонскае раённае спажывецкае таварыства
  • ТДА «Антэй-Пласт»
  • Сялянска-фэрмэрскай гаспадарка Жынгеля Юрыя Ўльянавіча
  • СТАА «Дабраплесы»[10]

Транспарт

рэдагаваць

Праз Расоны праходзяць аўтамабільныя дарогі Р24 (Полацак — Расоны) і Р132 (граніца Расеі — Расоны — Каханавічы).

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць
 
Музэй баявой садружнасьці

У Расонах працуе Музэй баявой садружнасьці беларускіх, расейскіх, латыскіх і летувіскіх партызанаў, заснаваны ў 1978 годзе. Дзее дом паляўнічага. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Расоны»[11].

Славутасьці

рэдагаваць
  • Сядзіба (канец ХІХ ст.)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1879)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква (1836)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Целяшук В. Расоны «пастарэлі»(недаступная спасылка) // «Звязда» № 183 (26048), 26 верасьня 2007.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 509.
  4. ^ Жарнасек І. Асвячэнне вуглавога каменя ў Расонах // «Catholic.by», 22 лістапада 2005.
  5. ^ УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 19 красавіка 2010 г. № 189 Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»(недаступная спасылка)
  6. ^ Чуракова Т. Расоны // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 112.
  7. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Список предприятий района на Россонский районный исполнительный комитет
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007. С. 498.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Расонысховішча мультымэдыйных матэрыялаў