Раманаў (Магілёўская вобласьць)

(Перанакіравана з «Леніна (Горацкі раён)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Раманава, Леніна.

Рама́наў, Рама́нава (з 1918 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі. Цэнтар сельсавету Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1481 чалавек[2]. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Горак, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў).

Раманаў
лац. Ramanaŭ
Вайсковы мэмарыял
Вайсковы мэмарыял
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Горацкі
Сельсавет: Ленінскі
Вышыня: 206 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 1481 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2233
Паштовы індэкс: 213421
СААТА: 7220828046
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′25″ пн. ш. 31°7′25″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 31.12361° у. д. / 54.40694; 31.12361Каардынаты: 54°24′25″ пн. ш. 31°7′25″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 31.12361° у. д. / 54.40694; 31.12361
Раманаў на мапе Беларусі ±
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Раманаў (Romanow) на падрабязнай мапе ваколіцаў Амсьціслава, 1724—29 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў дамоўнай грамаце 1523 году пра замірэньне паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1529 годзе маёнтак набыў князь Астроскі і перадаў яго ў пасаг сваёй дачцэ, якая выйшла замуж за Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Раманаў увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1592 годзе Раманаўская воласьць знаходзілася ў заставе ў Яна Караля Хадкевіча. У 1647 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 56 двароў, дзеяла царква, працавалі вінакурня, млын, сукнавальня і карчма; існаваў аднайменны фальварак.

На 1759 год у Раманаве існаваў драўляны замак. Цэнтрам мястэчка быў Рынак, зьвязаны з замкам, з трох бакоў забудаваны жылымі дамамі. Тут стаялі касьцёл з плябаніяй, важніца і інш. Ад пляца радыяльна адыходзілі 4 вуліцы. Агулам было 115 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Панарама. Н. Орда, 5.08.1877 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1774 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала мястэчка князям Дандуковым-Корсакавым. На 1785 год тут было 38 двароў, на 1880 год — 90 будынкаў (3 мураваныя і 87 драўляных), мураваная царква, вадзяны млын, вінакурня, сукнавальня, лякарня, паштовая станцыя, юдэйская малітоўная школа.

5 жніўня 1877 году ў Раманаве спыняўся Напалеон Орда, які зрабіў малюнак з панарамай мястэчка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Раманаве дзеялі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі расейскія царкоўна-прыходзкая школа і народная вучэльня, фэльчарскі пункт, пошта, гарбарны і клеяварны заводы, 7 кузьняў, 21 крама, піцейны дом; штогод праводзілася 4 кірмашы.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Раманаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Горацкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940 годзе тут працавалі кузьня, ветраны і мэханічны млыны, маслазавод, майстэрня рамонту сельскагаспадарчага інвэнтару, шавецкая майстэрня.

У Другую сусьветную вайну 12—13 кастрычніка 1943 году у баі за Раманаў з войскамі Трэцяга Райху ўпершыню бралі ўдзел ваяры 1-й Польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі.

На 1972 год у Раманаве было 210 двароў, на 1999 год — 506. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 219 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 728 чал. (359 муж. і 369 жан.), зь іх 340 праваслаўных, 5 каталікоў, 383 юдэі[3]; 1897 год — 958 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 335 чал.; 1972 год — 730 чал.; 1997 год — 3468 чал.[4]; 1999 год — 1955 чал.[5]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Раманаве працуюць пэдагагічная вучэльня, сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее мэмарыяльны комплекс, які складаецца з Музэю савецка-польскай баявой садружнасьці, магілы невядомых савецкіх і польскіх ваяроў, брацкай магілы савецкіх ваяроў, брацкай магілы польскіх ваяроў.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл (XVIII ст.)
  • Сядзіба (XIX ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Tim Bespyatov, 2008-2016
  3. ^ Krzywicki J., Jelski A. Romanowo // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 730.
  4. ^ Князева В. Леніна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 349.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць