Традыцыя
Трады́цыя — павер’е ці паводзіны, якія перадаюцца ў межах групы або грамадзтва і маюць сымбалічнае або асаблівае значэньне з паходжаньнем у мінулым. Агульныя прыклады ўключаюць у сябе сьвяты або непрактычнае, але сацыяльна значнае адзеньне (напрыклад, парыкі ў юрыстаў і ваенныя афіцэрскія шпоры), але ідэя традыцый таксама ўжываецца да сацыяльных нормаў, напрыклад, прывітаньня. Традыцыі могуць захоўвацца і разьвівацца на працягу тысячаў гадоў — слова «традыцыя» паходзіць ад лацінскага «tradere» або «traderer» і літаральна азначае перадаваць ці аддаваць на захоўваньне. Хоць прынята лічыць, што традыцыі маюць старажытную гісторыю, многія традыцыі былі прыдуманыя з палітычнымі ці культурнымі мэтамі і выконваюцца на працягу кароткага пэрыяду часу. Некаторыя навукі, такія як антрапалёгія і біялёгія, адаптавалі тэрмін «традыцыя», вызначаючы яго больш дакладна, чым у яго звычайным выкарыстаньні, з мэтай палягчэньня навуковага дыскурсу.
Паняцьце традыцыя ў сэнсе павагі да мінуўшчыны таксама мае месца ў палітычных і філязофскіх дыскурсах. Напрыклад, палітычная канцэпцыя традыцыяналізму заснаваная на ім, бо базуецца на розных сусьветных рэлігіях, уключаючы традыцыйны каталіцызм. У мастацкіх кантэкстаў, традыцыі выкарыстоўваюцца для вызначэньня карэктнага адлюстраваньня віду мастацтва. Напрыклад, пры выкананьні традыцыйных жанраў (напрыклад традыцыйнага танцу) захаваньне традыцыйных прынцыпаў складаньня гэтай формы мастацтва мае большае значэньне, чым уласныя перавагі выканаўцы. Такі шэраг фактараў, як індустрыялізацыя, глябалізацыя, асыміляцыя ці маргіналізацыя пэўных культурных груп, можа прывесьці да страты традыцый. У адказ на гэта ў многіх краінах па ўсім сьвеце сёньня ажыцьцяўляюцца спробы захаваньня традыцый, а людзі надаюць асаблівую ўвагу такім аспэктам, як традыцыйныя мовы. Традыцыя звычайна супрацьпастаўляецца з мэтамі сучаснасьці і яе варта адрозьніваць ад канвэнцый, законаў, норм, працэдур, правілаў і падобных канцэпцый.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |