Пісьменства

спосаб выражэньня мовы на пісьме

Пісьменства — форма фіксацыі вуснай мовы, што служыць для зносінаў паміж людзьмі на адлегласьці і замацаваньня ў часе. Пісьмо звычайна перадаецца праз сымбалі, часьцяком у форме літараў і лічбаў, як правіла. Яны запісваюцца на сталым носьбіце, як то ў друкаваным ці электронным выглядзе, хоць таксама могуць быць выкарыстаны для захаваньня на непрацяглы час, як то запіс на пяску або паветраная рэкляма.

Асноўныя сыстэмы пісьма сучаснага сьвету

Пісьменства выкарыстоўвае пэўную сыстэму знакаў (малюнкаў, герогліфаў, літараў), і паводле аб’ёму значэньня, якое перадае адзін знак, вызначаюцца 4 адметныя формы пісьма: піктаграфічнае (або малюнкавае; знак перадае агульны сэнс выказваньня), ідэаграфічнае (знак перадае значэньне аднаго слова), складовае (або сылябічнае; знак перадае пасьлядоўнасьць гукаў), літарна-гукавое (або фанаграфічнае; знак перадае адзін гук).

Любая канкрэтная сыстэма можа мець атрыбуты больш чым адной з гэтых катэгорыяў. У літарна-гукавой катэгорыі ёсьць стандартны набор літараў, асноўных пісьмовых знакаў ці графаў, як то зычных і галосных, якія кадуюць на аснове агульнага прынцыпу тэкст. Пэўную сыстэму часьцяком можна вызначыць толькі шляхам вызначэньня колькасьці знакаў, якія выкарыстоўваюцца ў сыстэме. Альфабэты звычайна выкарыстоўваюць набор у 20—35 знакаў дзеля перадачы мовы ў поўным аб’ёме, у той час як складовая сыстэма можа мець 80—100 такіх набораў. Піктаграфічныя і ідэаграфічныя сыстэмы могуць мець некалькі сотняў знакаў і больш. Шмат пісьмовых сыстэмаў таксама ўключаюць у сябе адмысловы набор сымбаляў, вядомых як пунктуацыя, які выкарыстоўваецца для тлумачэньня і дапамогі ў фіксацыі нюансаў і зьмяненьняў у значэньні паведамленьня, якія перадаюцца вусна сыгналамі ў тэрмінах, танальнасьці, акцэнце, флексіі ці інтанацыі.

Сыстэмам пісьма папярэднічаў пэрыяд выкарыстаньня протапісьменства, у якім выкарыстоўваліся піктаграмы, ідэаграмы і іншыя мнеманічныя сымбалі. Протапісьменству не хапала магчымасьці захапіць і выказаць поўны спэктар думак і ідэяў. Вынаходніцтва сыстэмаў пісьма, якое датуецца пачаткам бронзавага веку ў эпоху позьняга нэаліту канца 4 тысячагодзьдзя да н. э., дало магчымасьць дакладнага запісу гісторыі чалавецтва, бо вусная форма певедамленьня схільна да павелічэньня недакладнасьці ў тэксьце зь цягам часу. Неўзабаве, пісьменства забясьпечыла надзейную форму зносінаў на далёкіх адлегласьцях. Зьяўленьне выдавецкай дзейнасьці спрыяла разьвіцьцю асяродзьдзя для раньняй формы масавай камунікацыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць