Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)

Катэдральны касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава — самы значны храм Вільні і Вялікага Княства Літоўскага, закладзены яшчэ Ягайлам і Вітаўтам, як гатычны, пазьней ён перабудоўваўся ў стылях Рэнэсансу, Барока, Віленскага барока й клясыцызму, у якім ён дайшоў да нашага часу.

Віленская катэдра

ГісторыяРэдагаваць

  • 1387—1388 — па фундацыі Ягайлы ўзьведзены першы мураваны касьцёл.
  • 1419 — пасьля пажару перабудаваны Вітаўтам.
  • 1430 — пахаваны Вітаўт Вялікі.
  • 1530-я — перабудаваны ў стылі рэнэсансу.
  • Канец XVIII стагодзьдзя — перабудаваны ў стылі клясыцызму Лаўрынам Стуока-Гуцэвічам.
  • 2 лістапада 1769 году — упадак вежы віленскай катэдры стаў прычынай сьмерці 6 ксяндзоў [1]

АрхітэктураРэдагаваць

Першы касьцёл Сьв. Станіслава фундаваны Ягайлам ўяўляў сабою амаль квадратны ў пляне асноўны аб’ём з далучанай з усходу выцягнутай апсыдай і вежай на ўваходзе з захаду. Збудаваны Вітаўтам храм нашмат пераўзыходзіў па памерах і маштабе папярэдні. Гэта быў выцягнуты трохнэфны касьцёл пад высокім гатычным дахам і з тонкай вежай на галоўным фасадзе справа. Храм набыў значэньне галоўнага па ўсім княству. У ім Вітаўт меў намер каранавацца каралеўскай каронай. Пазьней ён шматразова перабудоўваўся і згубіў свой першапачатковы гатычны выгляд.

Жыльбэр дэ Лянуа адзначаў падабенства касьцёлу да сабору ў Фромбарку.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juljusza Kłosa Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione, Wydawnictwo Wileńskiego Oddziału Polskiego Towarzystwa Turystyczno-Krajoznawczego, Wilno 1937, s. 112 (пол.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў