Ганна Сьвятаслаўна
Ганна Сьвятаслаўна (? — 31 жніўня 1418) — вялікая княгіня літоўская, жонка Вітаўта.
Ганна Сьвятаслаўна | |
Дата нараджэньня | 1350-е |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 жніўня 1418 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Бацька | Сьвятаслаў Іванавіч[d][1] |
Муж | Вітаўт |
Дзеці | Соф’я |
Біяграфія
рэдагавацьЗгодна з найбольш пашыраным меркаваньне была дачкой вялікага князя смаленскага Сьвятаслава Іванавіча (1358—1386)[2].
Паводле крыжацкага паведамленьня, шлюб Вітаўта і Ганны адбыўся яшчэ пры жыцьці вялікага князя літоўскага Альгерда (памёр у 1377). Відаць, вясельле адбылося ў 1360-я, калі Вітаўт быў удзельным князем берасьцейскім.
У 1382 спрыяла ўцёкам мужа зь вязьніцы, куды яго пасадзіў Ягайла. У 1392 абяцала пры набыцьці Вітаўтам пасады вялікага князя літоўскага, што яе муж выканае ўмовы прысягі, прынесенай ім каралю польскаму Ягайле і Кароне Польскай.
Мела дачку Соф’ю Вітаўтаўну, выдадзеную замуж за вялікага князя маскоўскага Васіля Дзьмітрыевіча, а таксама іншых дзяцей, пэўных зьвестак пра якіх не захавалася.
Пахавалі вялікую княгіню ў Віленскім катэдральным касьцёле.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160.
- ^ Ганна Святаслаўна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 155.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7