Япархія
Япа́рхія, Эпархія (ад грэц. ἐπαρχία) ва ўсходнім хрысьціянстве (праваслаўныя, грэка-каталіцкія цэрквы й інш.) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на чале з эпіскапам (архірэем). Першапачаткова япархія як вобласьць, якая кіруецца эпіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадзкой абшчыны, але пасьля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыі[1].
У грэцкіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй япархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненьні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).
У Рымска-каталіцкай Царкве япархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (лац.: dіoecesіs), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.
У сучаснай МПЦ
рэдагавацьСтатут Маскальскай Праваслаўнай Царквы 2000 году вызначае япархію як «мясцовую царкву, якая ўзначальваецца архірэем і аб’ядновае япархіяльныя ўстановы, благачыньні, прыходы, манастыры, падвор’і, Духоўныя адукацыйныя ўстановы, брацтвы, сястрыцтвы, місыі»[2].
«Епархіяльны архірэй, па пераемству ўлады ад сьвятых апосталаў, ёсьць прадстаяцель мясцовай царквы — япархіі, кананічна кіраўнік яе пры саборным садзейнічаньні кліру й парафіян»[3].
Межы япархіі вызначаюцца Сьвятым Сынодам і звычайна ўзгадняцца з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам суб’ектаў Маскальскай Фэдэрацыі.
З 1990-х япархіяльны падзел ва ЎПЦ і ў Беларускім Экзархаце значна адрозьніваецца ад адміністрацыйнага абласнога падзелу: колькасьць япархій і япархіяльных архірэяў пераўзыходзіць колькасьць рэгіёнаў.
Ва Ўкраіне
рэдагавацьВа Ўкраіне першыя япархіі зьявіліся ў ІІІ стагодзьдзі, у часы Гоцкага каралеўства — Гоцкая й Скіфская япархіі. Кіраўнікі гэтых дыяцэзій удзельнічалі ў Нікейскім саборы.
Да 1917 г. у Прыдняпроўскай Украіне існавала 10 праваслаўных япархій: Кіеўская, Чарнігаўская, Палтаўская, Харкаўская, Кацярынаслаўская, Таўрыйская (сядзіба эпіскапа ў Сімферопалі), Херсонская (у Адэсе), Падольская (у Камянцы), Валынская (у Жытоміры) і Холмская.
У Галіцыі існавалі тры грэка-каталіцкія япархіі — Львоўская, Перамышльская й Станіславаўская. Акрамя таго, існуе Мукачаўская грэка-каталіцкая япархія (на тэрыторыі сучаснага Закарпацьця), зь якой утварылася некалькі япархій, адна зь якіх Пряшаўская.
Праваслаўныя япархіі падзяються на благачыньня, а грэка-каталіцкія — на дэканаты. Епархіі выдавалі епархіяльныя ведамасьці, у якіх друкаваліся епархіяльныя хронікі й распараджэньні япархіі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Епархія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 — С. 392.
- Єпархія